Аляксандр Валер’евіч Паўлавец

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Валер’евіч Паўлавец
Remove ads

Аляксандр Паўлавец (нар. 13 жніўня 1996, Барысаў) — беларускі футбаліст, абаронца армянскага клуба «Арарат-Арменія» з Ерэвана і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Хуткія факты Аляксандр Паўлавец, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец барысаўскай ДЮСШ-2, з 2013 года пачаў выступаць за дубль мясцовага БАТЭ. Увосень 2014 года ў складзе моладзевай каманды БАТЭ выступаў у Юніёрскай лізе УЕФА (правёў 5 матчаў). Часам таксама прыцягваўся да асноўнай каманды, але так і не дэбютаваў за яе.

У сакавіку 2015 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Тарпеда-БелАЗ»[4]. Спачатку выступаў за дубль жодзінцаў, але ў верасні 2015 года здолеў замацавацца ў асноўным складзе на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Па заканчэнні сезона, у снежні 2015 года, «Тарпеда-БелАЗ» скарысталася магчымасцю першачарговага выкупу футбаліста, у выніку Аляксандр стаў іграком аўтазаводцаў на трывалай аснове[5].

У жніўні 2016 года быў арандаваны гродзенскім «Нёманам»[6]. У складзе гродзенцаў стаў асноўным цэнтральным абаронцам. Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў Жодзіна[7]. У сезоне 2017 замацаваўся ў аснове «Тарпеда-БелАЗ». У лістападзе 2017 года падпісаў з «аўтазаводцамі» новы двухгадовы кантракт[8].

У жніўні 2018 года падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт з жодзінцамі[9]. У студзені 2019 года дамовіўся аб датэрміновым скасаванні кантракта з клубам, выплаціўшы абумоўленую кампенсацыю[10] і неўзабаве стаў іграком брэсцкага «Дынама»[11]. Пачынаў сезон 2019 на лаўцы запасных, аднак з чэрвеня заваяваў месца ў стартавым складзе і дапамог камандзе стаць чэмпіёнам Беларусі. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі да студзеня 2021 года[12].

Летам 2020 года цікавасць да абаронцы сталі праяўляць розныя замежныя клубы. У верасні 2020 года падпісаў пагадненне з «Растовам», якое пачынала дзейнічаць зімой[13], аднак у кастрычніку 2020 года расійскі клуб паведаміў, што абаронца далучыцца да складу ўжо да закрыцця восеньскага трансфернага акна[14]. У складзе «Растова» часцей заставаўся на лаўцы запасных.

У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду ўкраінскаму «Коласу» з Каваліўкі[15], дзе гуляў пераважна ў стартавым складзе. У красавіку 2022 года перабраўся ў польскую «Варту»[16]. У маі 2022 года стала вядома, што абаронца пакіне пазнаньскі клуб[17].

У чэрвені 2022 года падпісаў кантракт з «Арэнбургам»[18]. У студзені 2023 года на правах арэнды перабраўся ў грэчаскую «Ламію»[19]. У чэрвені 2023 года стала вядома, што арэнда падоўжана на сезон 2023/24[20]. У студзені 2024 года быў арандаваны кіпрскай «Карміятысай»[21].

У ліпені 2024 года перайшоў у клуб «Арарат-Арменія»[22].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі да 17 і 19 гадоў у кваліфікацыйных раундах чэмпіянату Еўропы.

9 кастрычніка 2015 года дэбютаваў у складзе моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Турцыі (0:2).

1 чэрвеня 2017 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Швейцарыі (0:1). У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.

Remove ads

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads