Аляксандр Віктаравіч Багдановіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Віктаравіч Багдановіч
Remove ads

Аляксандр Віктаравіч Багдановіч (29 красавіка 1982, в. Ялізава, Асіповіцкі раён) — беларускі вясляр на каноэ. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Хуткія факты Аляксандр Багдановіч, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Пачынаў спартыўную кар’еру ў Бабруйскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву. Алімпійскі чэмпіён Алімпіяды 2008 года на каноэ-двойцы на 1000 метраў і 4-й на 500 метраў (з братам Андрэем Багдановічам). На Алімпійскіх гульнях 2004 — 6-е і 10-е месца ў двойцы на 500 і 1000 м адпаведна (з Аляксандрам Курляндчыкам). Пераможца і прызёр Чэмпіянатаў свету і Чэмпіянатаў Еўропы.

Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 года ў катэгорыі каноэ-двойка дыстанцыя 1000 м[1], дзе разам з Андрэем Багдановічам заваяваў серабро[2].

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры па спецыяльнасці «Спартыўна-педагагічная дзейнасць»; Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве».

Пачынаў спартыўную кар’еру ў Бабруйскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву. Працаваў спартсменам-інструктарам нацыянальнай каманды па веславанні на байдарках і каноэ Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь; трэнерам спартыўнай каманды ўнутраных войск Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Ганаровы грамадзянін горада Бабруйска і Асіповіцкага раёна.

З 2016 года па 2019 год быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. З 2021 кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі.

Remove ads

Палітычныя погляды

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[3][4].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, удастоены ганаровага звання «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь».

Асабістае жыццё

Жанаты, мае сына.

Зноскі

  1. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  2. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads