Аляксандр Паўлавіч Амельянюк

Аляксандр Паўлавіч Амельянюк (нар From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Паўлавіч Амельянюк (нар. 6 сакавіка 1964, Кобрын Брэсцкай вобласці) — беларускі юрыст, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га і 8-га скліканняў. Фігурант санкцыйных спісаў ЕС і шэрагу іншых краін.

Хуткія факты Аляксандр Паўлавіч Амельянюк, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 6 сакавіка 1964 года ў горадзе Кобрыне Брэсцкай вобласці[1].

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Міжнароднае права»[1].

Працаваў памочнікам пракурора г. Пінска. Быў суддзёй, намеснікам старшыні суда, старшынёй суда г. Пінска. Пазней быў старшынёй суда Пінскага раёна і г. Пінска.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання[2]. З 2024 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання ад Пінскай гарадской акругі № 14. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве[1].

Remove ads

Міжнародныя санкцыі

21 чэрвеня 2021 года Амельянюк быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[3]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[4]. 7 ліпеня ў свой санкцыйны спіс Амельянюка дадала Швейцарыя[5].

У 2023 годзе Еўрапейскі суд адхіліў пазоў Амельянюка і старшыні пастаяннай камісіі па заканадаўстве Святланы Любецкай, якія патрабавалі зняць з іх санкцыі ЕС[6].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads