Аляксандр Фёдаравіч Рыціх
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Фёдаравіч Рыціх (руск.: Александр Фёдорович Риттих; 5 ліпеня 1831, Пецярбургская губерня — пасля 1900) — рускі этнограф, ваенны картограф. Генерал-лейтэнант (1891).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 5 ліпеня 1831 года. Скончыў Інжынерную акадэмію (1853 г.) і Акадэмію Генштаба (1858 г.). Стаяў на пазіцыях вялікадзяржаўнага шавінізму. Аўтар «Атласа народонаселения Западнорусского края по вероисповеданиям и национальностям» (СПб.,1863), у якім усё славянскае мясцовае насельніцтва каталіцкага веравызнання ім было аднесена пераважна да палякаў, праваслаўнае лічылася рускім. Ні традцыі культуры, ні моўныя асаблівасці ім пад увагу не прымаліся. Найбольш каштоўныя яго карты з этнічнай статыстыкай Беларусі, некаторых абласцей Расіі, замежных славянскіх народаў («Этнографическая карта Европейской России». СПб., 1875). Яго працы, прысвечаныя Заходняму краю («Материалы для этнографии Царства Польского: Люблинская и Августовская губернии». СПб., 1864) і іншыя, мелі апісальны характар.
Remove ads
Зноскі
- Чувашская энциклопедия — Чувашское книжное издательство, 2006. — 2567 с. — ISBN 978-5-7670-1471-2
- Identifiants et Référentiels — ABES, 2011. Праверана 14 жніўня 2024.
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
