Аляксандр Яўгенавіч Сазанкоў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Сазанкоў (нар. 18 сакавіка 1984, Магілёў) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Касцюковічы».

Хуткія факты Аляксандр Сазанкоў, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец магілёўскага «Дняпра», з цягам часу стаў асноўным нападнікам каманды. У 2010 годзе гуляў за мінскае «Дынама» (дзе таксама быў асноўным нападнікам).

У верасні 2010 года перайшоў у гданьскую «Лехію». Не здолеў зайграць у чэмпіянаце Польшчы з-за траўмы і канфлікту з кіраўніцтвам клуба. У выніку ў верасні 2012 года разарваў кантракт з «Лехіяй».

Тады ж вярнуўся ў магілёўскі «Дняпро», але з-за судовых працэсаў з «Лехіяй» здолеў зайграць за «Дняпро» толькі ў сезоне 2013. Замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага нападніка (хоць нярэдка яго замяняў Дзмітрый Коўб), але за ўвесь сезон здолеў забіць толькі адзін гол.

Сезон 2014 пачаў выдатна — дубль Сазанкова ў браму «Гомеля» дазволіў магілёўскаму клубу выйсці ў паўфінал Кубка Беларусі. Але ў тым жа матчы ён атрымаў траўму, з-за якой прапусціў большую частку сезона. Вярнуўся на поле ў жніўні 2014 года і замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага нападніка, але не здолеў выратаваць «Дняпро» ад вылету ў Першую лігу. У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Дняпром»[3]. У сезоне 2015 быў асноўным нападнікам клуба ў Першай лізе, але значную колькасць матчаў прапусціў з-за траўмы.

У лютым 2016 года зноў падоўжыў пагадненне з магіляўчанамі[4]. У сезоне 2016 дапамог «Дняпру» выйсці ў Вышэйшую лігу. Пачатак сезона 2017 прапусціў з-за траўмы, вярнуўся на поле толькі ў чэрвені. У ліпені 2017 года пакінуў магілёўскі клуб[5].

У жніўні 2017 года далучыўся да «Оршы», за якую выступаў да канца сезона 2017. У 2018—2019 гадах гуляў у складзе клуба Другой лігі «Горкі». У жніўні 2019 года зноў стаў іграком «Оршы»[6], дзе гуляў да канца года, зрэдку выходзячы на замену ў канцы матча.

У пачатку 2021 года зноў быў заяўлены за «Горкі», аднак на полі не з’яўляўся. З пачатку 2023 года стаў выступаць за «Касцюковічы».

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads