Аляксей Гаўрылавіч Качаткоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксей Гаўрылавіч Качаткоў (1918—1942) — Герой Савецкага Саюза, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ураджэнец Чаплыгінскага раёна Ліпецкай вобласці, актыўны ўдзельнік партызанскай барацьбы на Украіне, камандзір партызанскай роты.

Хуткія факты Аляксей Гаўрылавіч Качаткоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

А. Г. Качаткоў нарадзіўся 30 сакавіка 1918 года ў вёсцы Салавое цяпер Чаплыгінскага раёна Ліпецкай вобласці ў сялянскай сям’і. З ранніх гадоў працаваў рамонтнікам і грузчыкам на станцыі Калінінскай жалезнай дарогі, а з 1937 года — слесарам у Маскоўскім інстытуце горнай прамысловасці.

У 1938 годзе прызваны ў шэрагі Чырвонай Арміі. Быў накіраваны на вучобу ў артылерыйскае вучылішча. Удзельнічаў паходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Украіну і Заходнюю Беларусь. Удзельнік савецка-фінскай вайны, прымаў удзел у штурме Выбарга.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны, вайсковую частку, у якой служыў лейтэнант А. Г. Качаткоў, перакінулі на Усходні фронт. У баях пад Смаленскам ён трапіў у акружэнне, але не склаў зброю. Сабраўшы такіх жа, як сам, патрыётаў, А. Г. Качаткоў аб’яднаў іх у атрад, які налічваў 35 чалавек, і пачаў партызанскую барацьбу.

У лістападзе 1941 года з разрозненых партызанскіх атрадаў А. Г. Качаткоў сабраў і ўзначаліў роту, якая ўвайшла затым у буйное партызанскае злучэнне.

У чэрвені 1942 год акупанты пасля доўгіх беспаспяховых спробаў выбіць партызан з лесу паблізу Ямпаля вырашылі ў парушэнне міжнародных пагадненняў прымяніць артылерыю з газавымі снарадамі. Выхад быў адзін — захапіць пасёлак Ямпаль і абясшкодзіць небяспечную зброю.

Партызаны пад камандаваннем А. Г. Качаткова у адным з баёў пад вёскай Антонаўка адцягнулі на сябе падраздзяленні эсэсаўскай палка і разграмілі іх. Рота А. Г. Качаткова першай ўварвалася ў Ямпаль. Неўзабаве акупанты ў Ямпале былі знішчаны. Смяротныя хімічныя снарады апынуліся ў руках партызан і былі абясшкоджаныя.

У кастрычніку 1942 года партызаны па загаду камандавання выступілі ў рэйд з Бранскіх лясоў на Правабярэжную Украіну. 7 лістапада 1942 года яны падышлі да Дняпра ў раёне горада Лоеў. Першай фарсіравала раку рота А. Г. Качаткова. Пераправіўшыся праз раку, партызаны захапілі шэраг населеных пунктаў на правым беразе і на працягу двух сутак адбівалі атакі гітлераўцаў. Дзякуючы мужным дзеянням А. Г. Качаткова пераправа прайшла паспяхова.

У ноч з 14 на 15 лістапада 1942 года партызаны завязалі бой з фашысцкім гарнізонам райцэнтра Хойнікі. Бой доўжыўся 14 гадзін і скончыўся перамогай партызан. Варожы гарнізон быў разгромлены, на вуліцах горада засталося больш за 200 забітых гітлераўцаў. У гэтым баі па-геройску загінуў камандзір роты Аляксей Гаўрылавіч Качаткоў.

Remove ads

Узнагароды

Памяць

  • У беларускім горадзе Хойнікі на доме, непадалёк ад якога праходзіў смяротны бой, ўстаноўлена мемарыяльная дошка з прозвішчамі загінулых. Імем Героя названа адна з вуліц гэтага горада.
  • 5 мая 1965 года ў Ліпецку Палтаўская вуліца была перайменавана ў вуліцу Качаткова.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза украинским партизанам» от 4 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 13 января (№ 2 (262)). — С. 1

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads