Анарэ Дам’е
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анарэ Віктарэн Дам’е (фр. Honoré Victorin Daumier; 26 лютага 1808 — 10 лютага 1879) — французскі мастак-графік, жывапісец і скульптар, найбуйнейшы майстар палітычнай карыкатуры XIX стагоддзя.
Remove ads
Біяграфія
Анарэ Дам’е нарадзіўся ў Марселі ў 1808 годзе ў сям’і шкляншчыка. З дзяцінства захапляўся маляваннем, асвоіў майстэрства літографа. Спачатку зарабляў на жыццё стварэннем літаграфій-ілюстрацый для музычных і рэкламных выданняў. У 1832 годзе за карыкатуру на караля («Гарганцюа», 1831) Дам’е быў на паўгода зняволены ў турму. З 1848 па 1871 год стварыў не менш за чатыры тысячы літаграфій і яшчэ столькі ж ілюстрацый алоўкам.
Набыў у 1840-х гадах гучную вядомасць карыкатурамі на палітычныя абставіны, грамадскае і прыватнае жыццё выдатных людзей тагачаснай Францыі. У эпоху Луі-Філіпа пачаў працаваць у сатырычным часопісе Caricature Шарля Філіпона. Сатырычныя малюнкі Дам’е пачалі з’яўляцца ў часопісе «Charivari». Гэта былі сцэны з «Прыгод Рабера Макера» (з подпісамі Філіпана).
За гэтай серыяй ішлі іншыя, пад загалоўкамі: «Les Actualites», «Les Divorceuses», «Les Femmes socialistes», «Les Philantropes du jour», «Les Grecs», «Les Gens de justice», «Les Pastorales», « Locataires el proprietaires», «Les beaux jours de la vie» і г. д. Рэвалюцыя 1848 г. даставіла змест двум цікавым яго альбомам: «Idylles parlementaires» і «Les Representants representes». У 1871 годзе Дам’е запісаўся ў члены Парыжскай камуны.
Ён працягваў пісаць карціны да самай смерці, нават калі зусім аслеп.
Remove ads
Творчасць
Аўтар вострагратэскавых карыкатур на кіруючыя вярхі грамадства, у т.л. на караля Луі Філіпа. Асновай для серыі літаграфічных партрэтаў-шаржаў «Славутасці залатой сярэдзіны» (1832—33) сталі скульптурныя эскізы-бюсты палітычных дзеячаў (1830—32, захавалася 36 бюстаў). У літаграфіях 1834 Анарэ Дам’е выкрываў бяздарнасць і своекарыслівасць улад («Заканадаўчае чэрава», «Усе мы сумленныя людзі, абдымемся»), ствараў вобразы рабочых («Сучасны Галілей», «Вуліца Транснанен 15 красавіка 1834 года» і інш.).
Пасля забароны ў 1835 палітычнай карыкатуры звярнуўся да бытавой сатыры: серыя «Карыкацюрана» (1836— 38), «Лётныя ў жыцці» (1843—46), «Добрыя буржуа» (1846—49). У перыяд і пасля рэвалюцыі 1848—49 стварыў (спачатку ў статуэтцы, потым у шэрагу літаграфій) абагульнены вобраз палітычнага прайдзісвета Ратапуаля.

У жывапісе Анарэ Дам’е па-наватарску пераасэнсоўваліся традыцыі рамантызму, трагічная велічнасць спалучалася з гратэскам, драма з сатырай, вострая характарнасць вобразаў са свабодай пісьма, смелай абагульненасцю формаў, выразнасцю пластыкі і светлавымі эфектамі. У яго карцінах адлюстраваліся пафас рэвалюцыйнай барацьбы («Паўстанне», каля 1848), прыгажосць простага чалавека («Прачка», каля 1859—60); улюбёнымі матывамі жывапісу былі цырк, тэатр, вандроўныя камедыянты: «Меладрама» (каля 1856—60), «Крыспэн і Скапэн» (каля 1860), серыя карцін «Дон Кіхот» (каля 1868) і інш.
Яго гратэскныя, знарочыста грубіянска выкананыя выявы выклікалі захапленне Манэ і Дэга; існуе меркаванне, што Дам’е быў першым імпрэсіяністам.
Remove ads
Зноскі
- L'Humanité, l'humanité, لومانيتي, لاومانيته — RF: 1999. — ISSN 0242-6870; 2496-8617
- Honoré Daumier
- RKDartists
- Lavigne H. état civil d'artistes français — Paris: 1881. — P. 162.
- Le Figaro, Figaro / A. Brézet — Paris: Société du Figaro, 1880. — 322497 экз. — ISSN 0182-5852; 2496-8994
- Moiroux J. Le cimetière du Père-Lachaise — Paris: 1908. — P. 121.
- artist list of the National Museum of Sweden — 2016.
- National Gallery of Art - Collection
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads