Анатоль Антонавіч Зеляноўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анато́ль Анто́навіч Зеляно́ўскі (нар. 27 жніўня 1940) — савецкі і беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч, сакратар ЦК КПБ, першы сакратар Брэсцкага абкама КПБ (1987—1991), старшыня Брэсцкага аблвыканкама (1985—1987), кандыдат эканамічных навук (1975), дацэнт.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці гідрамеліярацыя (1962). У 2004—2010 гадах з'яўляўся загадчыкам кафедры эканомікі і арганізацыі прадпрыемстваў БДАТУ. Член УКП(б) з 1966 года.
Працаваў на розных кіруючых пасадах: начальнікам Галоўнага ўпраўлення па асушэнні зямель і будаўніцтве саўгасаў на Палессі «Палессевадбуд», намеснікам загадчыка сельгасаддзелам ЦК КПБ, старшынёй выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў, першым сакратаром Брэсцкага абкама КП Беларусі, сакратаром ЦК Кампартыі Беларусі, начальнікам галоўнага вытворча-эканамічнага ўпраўлення Акадэміі аграрных навук; намеснікам Прэзідэнта Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн Леніна
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Ордэн «Знак Пашаны»
- Ганаровае званне «Заслужаны меліяратар БССР»
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads