Анатоль Міхайлавіч Кашталапаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анато́ль Міха́йлавіч Каштала́паў (20 ліпеня 1948, Магілёў, БССР — 25 снежня 2018) — беларускі танцоўшчык і музыкант, мастацкі кіраўнік беларускага дзяржаўнага ансамблю народнай музыкі «Свята». Заслужаны артыст Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Бацька — родам з Сібіры, каваль; маці — з Магілёўшчыны[1]. Анатоль займаўся ігрой на баяне ў Доме піянераў, хадзіў у харэаграфічны гурток пры Магілёўскім металургічным заводзе[2]. Пасля навучаўся ў Магілёўскай культпрасветвучылішча імя Крупскай на танцавальным аддзяленні.
Вайсковую службу праходзіў у музычнай роце ў Асіповічах, дзе навучаўся ігры на флейце, граў у зводным аркестры Беларускай ваеннай акругі. Пасля працаваў у саўгасе «Вейна» мастацкім кіраўніком самадзейнасці[2].
У 1970 годзе пераехаў у Мінск на запрашэнне Белдзяржфілармоніі, дзе трапіў у трупу балету Дзяржаўнага народнага хору Беларусі пад кіраўніцтвам Генадзя Цітовіча[3].
Пасля заснавання ў 1974 годзе ўвайшоў у склад ансамблю «Харошкі» пад кіраўніцтвам Валянціны Гаявой; акрамя танцаў і ігры на музычных інструментаў, захапіўся збіраннем фальклору. У ансамблі пазнаёміўся з сваёй будучай жонкай Святланай[4].
З 1988 года — артыст балету ў ансамблі «Свята», з 2001 і да скону — яго мастацкі кіраўнік. Пасля сыходу з «Харошак» першы шлюб, у якім з Святланай мелі дачку, распаўся[4]. Другая жонка — Ганна Пухнарэвіч.
Remove ads
Дзейнасць
Разнапланавы музыка-мультыінструменталіст. Валодаў майстэрствам грання на акарыне, баяне, гармоніку, дудках, жалейцы, флейце. Ад Вячаслава Пратасевіча пераняў уменне грання на саломінцы.
За 48 гадоў творчай дзейнасці здзейсніў мноства фальклорных экспедыцый. На аснове сабранага ў розных рэгіёнах Беларусі і апрацаванага ім фальклору стварыў музычна-харэаграфічную («Музыкі граюць») і песенна-музычную («Застольная») кампазіцыі, танцы і інш[5].
Remove ads
Прэміі і ўзнагароды
- Заслужаны артыст Беларусі (1983)
- Нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2003)
- Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2011)
- Ганаровая грамата Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (2017)
Ушанаванне памяці
Правобраз маладога Анатоля Кашталапава намаляваны ў мазаічных пано на фасадзе дамоў насупраць Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі[5].
Зноскі
- Владислава и Маргарита Кашталаповы. Наш дедушка Анатолий Михайлович Кашталапов // Камертон. — Магілёў: Могилёвская государственная гимназия-колледж искусств, 2020. — № 5 (82). — С. 8. Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2024.
- Свірко, Ірына. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Анатоль Кашталапаў пра сённяшні дзень ансамбля „Свята“, народную песню і Юрачку . Беларусь сегодня (4 мая 2017). Праверана 10 жніўня 2021.
- Ермалюк, Анастасия. Заслуженная артистка Республики Беларусь Светлана Кашталапова: «Если жить по совести, судьба будет благосклонна» (руск.). Женский журнал. Праверана 10 жніўня 2021.
- Памёр заслужаны артыст Беларусі Анатоль Кашталапаў . „Звязда“ (25 снежня 2018). Праверана 10 жніўня 2021.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads