Анатоль Рыгоравіч Валузнёў
вучоны ў галіне пладаводства From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Рыгоравіч Валузнёў[1] (29 лістапада 1904, Мінск — 8 кастрычніка 1990) — вучоны ў галіне пладаводства, доктар біялагічных навук (1971), прафесар (1989). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1974).
Remove ads
Біяграфія
А. Р. Валузнёў нарадзіўся ў Мінску. У 1927 годзе скончыў Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут. З 1957 года працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце пладаводства, агародніны і бульбы (сучаснае Рэспубліканскае навукова-даследчаедачэрняе унітарнае прадпрыемства «Інстытут пладаводства»[2]).
Навуковая дзейнасць
А. Г. Валузнёву належаць навуковыя працы па агратэхніцы, развядзенні і біялагічных асаблівасцях ягадных культур, селекцыі агрэсту, суніц садовых, маліны, чорных і чырвоных парэчак, сунічна-клубнічных гібрыдаў і інш. Аўтар шэрагу сартоў пладова-ягадных культур.
Сярод апублікаваных прац:
- Таматы ў БССР. — Мінск, 1932.
- Земляника садовая. — Минск : Гос. изд-во БССР, 1953.
- Справочник садовода. — 4-е изд., испр. и доп. — Мн. : Урожай, 1967. — 371 с., [8] цв. ил. (у сааўтарстве)
- Ягодный сад. — Минск : Урожай, 1970. — 260, [3] с., [4] л. цв. ил.
- Смородина. — Минск : Гос. изд-во БССР, 1951. — 76, [2] с.
- Сорта плодовых и ягодных культур Белорусской ССР. — Мн. : Ураджай, 1984. — 176 с. (у сааўтарстве)
Remove ads
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3.
- История развития института плодоводства (Краткая историческая справка Архівавана 13 мая 2019. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads