Анатоль Сцяпанавіч Ваньковіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Сцяпанавіч Ваньковіч (нар. 13 лістапада 1958, Ціхань, Мінская вобласць) — беларускі палітык і ваенны дзеяч. Генерал-маёр.
Remove ads
Біяграфія
Закончыў Віленскае вышэйшае ваеннае вучылішча радыёэлектронікі проціпаветранай абароны (камандная, тактычная, аўтаматызаваныя сістэмы кіравання), Ваенную камандную Чырванасцяжную акадэмію проціпаветранай абароны імя Маршала Савецкага Саюза Г. К. Жукава (камандна-штабная і аператыўна-тактычная войскаў проціпаветранай абароны), Акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі (ваеннае і дзяржаўнае кіраванне).
Праходзіў вайсковую службу ў якасці камандзіра ўзвода, роты, батальёна, брыгады, начальніка аператыўнага ўпраўлення, займаў пасаду камандуючага войскамі Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ваенна-паветранымі сіламі і войскамі праціпаветранай абароны. З 2003 года з’яўляўся начальнікам галоўнага штаба — першым намеснікам камандуючага ваенна-паветранымі сіламі і войскамі праціпаветранай абароны Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў.
З лістапада 2012 года працаваў дырэктарам завода дакладнай электрамеханікі[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалямі «За баявыя заслугі», «За бездакорную службу» І, II, III ступеняў, юбілейнымі медалямі, ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2][3].
Зноскі
- Создатели ракетного арсенала(недаступная спасылка)
- ВАНЬКОВИЧ АНАТОЛИЙ СТЕПАНОВИЧ Архівавана 8 ліпеня 2020.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads