Анатоль Яфімавіч Жураў

вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анатоль Яфімавіч Жу́раў[1] (24 лютага 1922 — 16 чэрвеня 1977) — вучоны, гісторык, доктар гістарычных навук (1967), прафесар (1968).

Хуткія факты Анатоль Яфімавіч Жураў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Гомель. Скончыў сярэднюю школу і ў 1939 годзе паступіў на філасофскі факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1940 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, быў цяжка паранены. У 1944—1947 гадах вучыўся на завочным аддзяленні Гомельскага педагагічнага інстытута. У 1946 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК ВКП(б). У 1946 годзе ён абіраецца сакратаром Гомельскага абласнога камітэба ЛКСМБ. У 1948—1955 гадах на пасадзе загадчыка кафедры ў Аршанскім настаўніцкім інстытуце. У 1952 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Ленінградскім дзяржаўным універсітэце. У 1955—1961 гадах — дацэнт кафедры гісторыі КПСС Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, у 1961—1966 гадах загадчык кафедры ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце, з 1967 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, з 1972 года ў Беларускім політэхнічным інстытуце.

Remove ads

Навуковая і грамадская дзейнасць

Асноўныя працы вучонага па гісторыі Ленінскага камсамола Беларусі, гісторыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, ролі і гісторыі моладзі ў будаўніцтве новага грамадства, ролі партыі бальшавікоў у стварэнні камсамола. Кіраваў падрыхтоўкай 14 кандыдатаў навук.

Аўтар больш за 80 навуковых і метадычных прац. Сярод апублікаванага:

  • Комсомол — нашей доблестной партии сын. — Мн., 1960. (у сааўтарстве);
  • В боях рождённый. Краткий очерк истории комсомола Белоруссии. — Мн., 1967.;
  • Под руководством партии. Деятельность КПБ по созданию и руководству комсомолом Белоруссии. 1917—1925 гг. — Мн., 1970.;
  • Художественная литература в курсе истории КПСС. Метод. пособие / А. Е. Журов. — 2-е изд., перераб. и доп. — Минск: Университетское, 1984. — 150 с.

Быў членам Рэспубліканскага таварыства «Веды», членам навуковых саветаў па абароне дысертацый.

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads