Андрэй Аляксеевіч Трафімук
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Аляксеевіч Трафімук (3 (16) жніўня 1911, вёска Федзькавічы, цяпер Жабінкаўскі раён, Брэсцкая вобласць — 24 сакавіка 1999, Новасібірск) — савецкі і расійскі навуковец беларускага паходжання ў галіне геалогіі і разведкі нафтавых і газавых радовішчаў, доктар геолага-мінералагічных навук, акадэмік Акадэміі навук СССР і акадэмік Расійскай акадэміі навук.
Сыграў адметную ролю ў асваенні «Другога Баку», заснаваў Інстытут геалогіі і геафізікі СА РАН, у ліку першых акадэмікаў пераехаў з Масквы, дзе быў дырэктарам інстытута, у акадэмгарадок у Новасібірску. Грамадзянская пазіцыя А. А. Трафімук не дазволіла прыняць ордэн «За заслугі перад Айчынай», якім ён быў узнагароджаны па ўказе Прэзідэнта РФ у лютым 1998 года, у знак нязгоды з палітыкай дзяржавы ў адносінах да сваіх грамадзян[крыніца?].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся жніўні 16 (3 жніўня па старым) 1911 у вёсцы Федзькавічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні, цяпер у складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі.
З 1929 года ён вучыўся на геалагічным факультэце Казанскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова з 1930 года працаваў начальнікам навукова-даследчай партыі, якая займалася вывучэннем жалезных руд і баксітаў Урала. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1933 годзе завочна навучаўся ў аспірантуры Казанскага ўніверсітэта. У 1938 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.
Remove ads
Званні
- Герой Сацыялістычнай Працы (24.01.1944[2]);
- Лаўрэат Сталінскай прэміі (1946, 1950);
- Лаўрэат прэміі АН СССР імя А. П. Карпінскага;
- Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР;
- Заслужаны дзеяч навукі Якуцкай АССР, башкірскай АССР, бурацкай АССР;
- Ганаровы нафтавік Міннафтапрама СССР;
- Ганаровы разведчык нетраў;
- Ганаровы акадэмік РАЕН;
- Ганаровы член Расійскай экалагічнай акадэміі;
- Ганаровы грамадзянін Новасібірска.
Remove ads
Памяць
- У 2000 годзе Аб’яднанаму інстытуту геалогіі, геафізікі і мінералогіі СА РАН прысвоена імя акадэміка А. А. Трафімука.
- Імя Героя прысвоена вуліцы ў Новасібірскім Акадэмгарадку.
Зноскі
- Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. Ламин — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
- Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Социалистического Труда работникам нефтяной промышленности» от 24 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 3 февраля (№ 6 (266)). — С. 1
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads