Андрэй Мікалаевіч Ціханаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэ́й Мікала́евіч Ці́ханаў (30 кастрычніка 1906, г. Гагарын Смаленскай вобласці, Расія — 8 кастрычніка 1993) — савецкі матэматык і геафізік. Акадэмік АН СССР (1966, член-карэспандэнт 1939). Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1953, 1986).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1927). У 1935—1958 у Інстытуце тэарэтычнай геафізікі, з 1953 у Інстытуце прыкладной матэматыкі АН СССР (з 1979 дырэктар). Адначасова ў 1928—1989 у Маскоўскім універсітэце.
Навуковы ўклад
Навуковыя працы па вылічальнай і прыкладной матэматыцы, інфарматыцы, матэматычнай фізіцы, геафізіцы, тапалогіі.
Узнагароды
- Дзяржаўныя прэміі СССР 1953, 1976.
- Ленінская прэмія 1966.
Творы
- Методы решения некорректных задач. 3 изд. М., 1986 (разам з В. Я. Арсеніным).
- Уравнения математической физики. 6 изд. М., 1999 (разам з А. А. Самарскім).
Зноскі
- MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #172417775 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #172417775 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- Národní autority České republiky Праверана 3 сакавіка 2024.
- MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads