Андрэй Якаўлевіч Малышаў
вучоны ў галіне эканамічнай геаграфіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Якаўлевіч Ма́лышаў[3] (30 лістапада 1913, Мінск — 21 студзеня 1984) — вучоны ў галіне эканамічнай геаграфіі, кандыдат геаграфічных навук (1952), прафесар (1970). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР[4] (1971).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў школу, працаваў качагарам на паравозе[5]. У 1939 годзе скончыў Мінскі педагагічны інстытут і паступіў у завочную аспірантуру. У тым жа 1939 годзе быў запрошаны на пасаду выкладчыка і намесніка дэкана[5]. У 1941—1949 гг. ўзначальваў геолагаразведачную экспедыцыю па пошуку радовішчаў золата ў раёне горада Міяс на Урале і інш. У 1949—1979 гг. А. Я. Малышаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, з 1954 года на пасадзе прарэктара па навучальнай рабоце, а ў 1965—1966 гг. узначальваў кафедру эканамічнай геаграфіі геаграфічнага факультэта. У 1952 годзе ў Маскоўскім абласным педагагічным інстытуце абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Полесская область: экономико-географическая характеристика»[5].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
А. Я. Малышаву належаць працы па эканамічнай геаграфіі Беларускай ССР, праблемам транспарту і асушэння Палесся.
Сярод апублікаваных прац:
- Города и села Белорусской ССР. — Мн., 1959. (разам з В. А. Жучкевічам і Н. Я. Рагозіным)
- Прамысловасць Мінска (Эканоміка-геаграфічны нарыс) — Мінск: Выдавецтва БДУ, 1972. — 119, [1] с. — іл., табл.(разам з Л. А. Паўловіч)
- Транспорт и экономические связи // Георгафия Белоруссии. 2 изд. — Мн., 1977.
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн Леніна (1976)
- 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1961, 1980)
- 2 Ганаровая Граматы Вярхоўнага Савета БССР (1956, 1980)
Зноскі
- Беларусь у асобах і падзеях Праверана 19 лістапада 2023.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары — Мн.: 2000. — С. 40. — 544 с. — ISBN 978-985-11-0169-2
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10.
- Заслужаныя дзеячы(недаступная спасылка) // Сайт БДУ
- Смоляков Г. С. А. Я. Малышев: учёный, организатор, человек Архівавана 18 мая 2018. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads