Асака лісіная
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Асака лісіная[1] (Carex vulpina) — шматгадовая расліна сямейства Асаковыя (Cyperaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Асака лісіная ўтварае магутныя дзярніны на балотах і па берагах рэк і дасягае да 1 м вышынёй. Ад карэнішча, якое разрастаецца ў глебе, адыходзяць пучкамі крылатыя, трохграневыя, тугія сцябліны. Сцёблы вострашурпатыя, з рэжучымі бакамі. Лісце плоскае, шырынёй 5-10 см, сцябло карацей. Квітнее асака лісіная вясной і ў пачатку лета. На верхавінах сцеблаў развіваецца шчыльнае галінастае суквецце даўжынёй 3 — 8 см, якое складаецца з 8-15 каласкоў на кароткіх ножках. Прыкветкавыя лускавінкі яйкападобныя, іржавыя, з зялёным кілем.
Remove ads
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 33. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads