Асарэвіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Асарэ́віцкі сельсавет (руск.: Асаревичский сельсовет) — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Асарэвічы. Знаходзіўся на паўднёвым усходзе раёна, на правым беразе ракі Днепр.

Хуткія факты Асарэвіцкі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Камарынскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Галкаўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Камарынскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Брагінскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Асарэвіцкага сельсавета 3 населеныя пункты[1]. 26 верасня 2006 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Новаялчанскага сельсавета[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 3 вёскі (Асарэвічы, Вялле і Галкі). Насельніцтва (01.01.2006) складала 548 чалавек, з якіх 50 — ва ўзросце да 16 гадоў, 252 — у працаздольным і 246 — старэйшым за працаздольны. Колькасць гаспадарак — 280.

Remove ads

Зноскі

  1. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 73. — 248 с. 10 000 экз.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads