Багдан Сямёнавіч Сапега
(пам. 1510-я) пісар гаспадарскі, намеснік мцэнскі і любуцкі, акольнічы смаленскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Багдан Сямёнавіч Сапега (да 1450 — пасля 1512) — пісар гаспадарскі (1471—1488), акольнічы смаленскі (?), намеснік і дзяржаўца мцэнскі і любуцкі (1494—1500), намеснік высокадворскі (1503—1512), выконваў дыпламатычную службу.

Remove ads
Біяграфія
Старэйшы сын Сямёна Сапегі, заснавальнік чарэйска-ружанскай лініі Сапегаў.
Праз шлюб у 1475 годзе з княжной Фядорай з Бабіч-Друцкіх-Сакалінскіх атрымаў маёнткі Чарэю, Белую, Тухачова, Лемніцу, Сар’ю, Грэзань, а таксама права апекі над Чарэйскім манастыром з вёскай Клубынічы. Шлюб паспрыяў кар’еры, бо жонка па маці была ў сваяцтве з Альгердавічамі, а цешча — княгіня Марыя Друцкая-Сакалінская з Чарэйскіх, была пляменніцай ўплывовага смаленскага епіскапа Місаіла[7]. Добра ўплывала на кар’еру Багдана дзейнасць роднага брата Івашкі (заснавальніка кодэньскай лініі Сапегаў), канцлера вялікай княгіні Алены Іванаўны, маршалка гаспадарскага, ваяводы віцебскага і падляшскага[7].
Таксама Багдан Сямёнавіч купіў шмат маёнткаў за ўласныя грошы, па абмене з братам Івашкам атрымаў Ельню — склаўшы гэтымі набыткамі ядро сапегаўскіх латыфундый. На дыпламатычнай службе быў у складзе пасольстваў у Маскву (1504, 1507), дзе ў 1507 годзе яго затрымалі і зняволілі (1507—1508) як закладніка за сям’ю Міхаіла Глінскага.
Remove ads
Сям’я
У шлюбе з княжной Фядорай Друцкай-Сакалінскай меў трох сыноў — Івана, Януша і Фёдара; і двух дачок — Багдану і Ганну[7].
Зноскі
- Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 47. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 169, 670–671.
- Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 48. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- Сліж Н. У. Маёмасныя справы Мар’і Канстанцінаўны Крошынскай у святле яе тастаменту // Studia Historica Europae Orientalis / пад рэд. А. В. Мартынюк — Мн.: Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, 2021. — вып. 14. — С. 154. — ISSN 2079-1488
- Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — Мн.: 2014. — С. 60. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
- Семянчук Г. М. Чарлёна — двор Сапегаў над Нёманам у XVI—XVII стст. // Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV—XVIII стст.) : зборнік навуковых прац / Установа "Музей «Замкавы комплекс „Мір“»"; пад рэд. А. М. Янушкевіча. — Мінск : Медысонт, 2014 .- С. 372—394. — С. 375.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads