Барвенак малы
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барве́нак малы[1] (Vinca minor) — від кветкавых раслін з роду Барвенак (Vinca) сямейства Кутровыя (Apocynaceae).
Remove ads
Назва
Батанічнае апісанне

Шматгадовыя вечназялёныя травяністы расліны або паўкусцікі вышынёй 30—60 см. Сцёблы ляжачыя, галінастыя. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, скурыстае, бліскучае, з суцэльным гладкім краем і завостранай верхавінкай, на кароткіх чаранках. Верхні бок ліста цёмна-зялёнага колеру. Кветкі сіняга колеру, на прамастойных галінках вышынёй 10—20 см у пазухах лісця. Плод — сухая лістоўка цыліндрычнай формы.
Ядавітая расліна.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Радзімай расліны з’яўляецца Еўропа і Малая Азія. Распаўсюдзілася на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Мезафіт. Патрабавальная да якасці глебы, не патрабавальная да асвятлення. Цвіце ў маі—чэрвені.
Класіфікацыя
Таксанамія
Від Барвенак малы ўваходзіць у род Барвенак (Vinca) трыбы Vinceae падсямейства Rauvolfioideae сямейства Кутровыя (Apocynaceae) парадку Гарычкакветныя (Gentianales).
яшчэ 4 подсемейства (па Сістэме APG II) |
яшчэ 7 родаў | |||||||||||||||
сямейства Кутровыя | трыба Vinceae | від Барвенак малы | ||||||||||||||
парадак Гарычкакветныя | падсямейства Rauvolfioideae | род Барвенак | ||||||||||||||
яшчэ 4 сямействы (па Сістэме APG II) |
яшчэ 8 трыб (па Сістэме APG II) |
яшчэ 4 віды | ||||||||||||||
Прадстаўнікі
У межах віду вылучаюць некалькі формаў:[5]
- Vinca minor f. alba (West.) Dipp. — з белымі кветкамі;
- Vinca minor f. argenteo-variegata (West.) Rehd. — з лісцем у белых плямах;
- Vinca minor f. atropurpurea (Sweet) Rehd. — з пурпурнымі кветкамі;
- Vinca minor f. aureo-variegata (West.) Rehd. — з лісцем у залаціста-жоўтых плямах;
- Vinca minor f. azurea Dipp. — з кветкамі нябесна-блакітнай афарбоўкі;
- Vinca minor f. multiplex (Sweet) Rehd. — з пурпурнымі махровымі кветкамі.
Remove ads
Гаспадарчае значэнне
Вырошчваецца ў культуры. Дэкаратыўная і лекавая расліна.
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.
- Паводле кнігі «Деревья и кустарники СССР» (гл. раздзел Літаратура).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads