Барыс Рыгоравіч Ягораў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Барыс Рыгоравіч Ягораў
Remove ads

Барыс Рыгоравіч Ягораў (7 [19] жніўня 1892, Масква — 15 лютага 1972, там жа) — савецкі нейрахірург, акадэмік АМН СССР (1953), заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1958).

Хуткія факты Барыс Рыгоравіч Ягораў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта у 1915 годзе. Працаваў пад кіраўніцтвам А. В. Мартынава  (руск.), П. А. Герцэна  (руск.), М. Н. Бурдэнкі.

У 1947—1964 гадах — дырэктар інстытута нейрахірургіі імя М. Н. Бурдэнкі АМН СССР  (руск.). Асноўныя працы прысвечаны анатама-фізіялагічнаму абгрунтаванню і распрацоўцы нейрахірургічных аперацый пры пухлінах, траўматычных паражэннях і захворваннях сасудаў, нервовай сістэмы, лячэнню запаленчых захворванняў мозгу, траўмаў нервовай сістэмы, абязбольванню, пластыцы цвёрдай мазгавой абалонкі. Прапанаваў шэраг новых аперацый для выдалення пухлін мозгу і з нагоды неўралгіі трайніковага нерва. Стварыў школу нейрахірургаў.

Член Міжнароднага таварыства хірургаў, Шведскага медыцынскага таварыства і Таварыства нейрахірургаў ЗША, ганаровы член таварыстваў нейрахірургаў ПНР і ГДР, усесаюзных таварыстваў хірургаў і нейрахірургаў. Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, 3 іншымі ордэнамі, а таксама медалямі.

Бацька першага ў свеце касманаўта-ўрача Б. Б. Ягорава.

Remove ads

Зноскі

  1. Егоров Борис Григорьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
  2. Егоров Борис Григорьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads