Беларуская асацыяцыя журналістаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Белару́ская асацыя́цыя журналі́стаў — добраахвотнае, недзяржаўнае, непартыйнае аб’яднанне грамадзян, якія займаюцца прафесійнай журналісцкай дзейнасцю або садзейнічаюць яе развіццю[1].
Асноўныя мэты дзейнасці: абарона правоў журналістаў і прынцыпаў свабоднай і прафесійнай журналістыкі.
Дзейнічае з восені 1995 года. У 1999 і 2006 гадах асацыяцыя прайшла дзяржаўную перарэгістрацыю. 27 жніўня 2021 года Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь ліквідаваў БАЖ, а 28 лютага 2023 года КДБ прызнаў асацыяцыю экстрэмісцкім фарміраваннем.
Remove ads
Дзейнасць
Станам на 19 мая 2009 года асацыяцыя налічвала 1157 членаў[2]. Акрамя цэнтральнага офіса ў Мінску мела яшчэ 6 рэгіянальных філіялаў.
З 1997 года — асацыяваны член Міжнароднай федэрацыі журналістаў. Арганізацыі-партнёры: «Рэпарцёры без межаў», «Артыкул 19 », «Камітэт абароны журналістаў», Еўрапейскі цэнтр журналістыкі, Літоўскі саюз журналістаў, Швецкі інстытут, Дацкі саюз журналістаў, Нарвежскі саюз журналістаў, фонд Фрыдрыха Эберта і іншыя.
Remove ads
Пераслед
Падчас пратэстаў 2020—2021 гадоў на Беларусі БАЖ разам з «Рэпарцёрамі без межаў» збірала звесткі, якія паказалі, што Беларусь была самай небяспечнай краінай Еўропы для журналістаў у 2020 годзе[3]. Асацыяцыя таксама аказвала юрыдычную падтрымку журналістам, якіх пераследуюць, хаця сама неаднаразова станавілася суб’ектам рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі[4].
16 лютага 2021 года супрацоўнік МУС затрымалі старшыню асацыяцыі Андрэя Бастунца, яшчэ некалькіх чальцоў і журналістаў-фрылансераў падчас ператрусаў іх дамоў і офіса БАЖ. Міліцыя таксама канфіскавала смартфоны, камп’ютары, грошы і файлы з асабістай інфармацыяй пра сябраў БАЖ. Камітэт абароны журналістаў і Міжнародная федэрацыя журналістаў асудзілі арышты[5][6]. Праз тры дні ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да 43 беларускіх чыноўнікаў за падрыў дэмакратыі ў краіне, у тым ліку і за рэйд на БАЖ[7].
21 ліпеня 2021 года Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь падаў у Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь позву па ліквідацыі арганізацыі «ў сувязі з непрыняццем мер па ліквідацыі парушэнняў з боку БАЖ і паўторным (пасля вынесенага пісьмовага папярэджання) парушэннем заканадаўства». 27 жніўня 2021 года Вярхоўны суд ліквідаваў грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў»[8]. Еўрапейская федэрацыя журналістаў і Міжнародная федэрацыя журналістаў выступіла з заявай з нагоды ліквідацыі БАЖ, назваўшы рашэнне беларускіх уладаў «пародыяй на справядлівасць»[9].
Старшыні
- Жанна Літвіна — да 25 красавіка 2015 года
- Андрэй Бастунец — з 25 красавіка 2015 года[10]
Remove ads
Узнагароды і прэміі
- Прэмія «Залатое пяро свабоды » (2003)[11];
- Прэмія «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава (2004);
- Прэмія Свабоды Атлантычнага савета (2011)[12];
- Прэмія Канады і Велікабрытаніі за свабоду СМІ (2020)[13],
- Прэмія імя Герда Буцэрыўса «Вольная прэса Усходняй Еўропы » (2021)[14].
Літаратура
- Бубен С. С., Процька Т. С. Правы чалавека : дапаможнік для настаўнікаў [беларуская і руская]. — Мн.: Тэхналогія, 2001. — 366 с. — 9 000 экз. — ISBN 985-458-020-2.
Крыніцы
Гл. таксама
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads