Беларуская думка (часопіс)
беларускі грамадска-палітычны і навукова-папулярны часопіс з 1991 года From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беларуская думка — беларускі грамадска-палітычны і навукова-папулярны часопіс. Выдаецца з кастрычніка 1991 года ў Мінску, з 1995 года падпарадкоўваецца Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Змест
Часопіс з’яўляецца навуковым выданнем, рэкамендаваным Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй для публікацыі вынікаў дысертацыйных даследаванняў па наступных дысцыплінах: філасофія, гісторыя, палітыка, філалогія, эканоміка, сацыялогія.
Тэматыка артыкулаў, якія публікуюцца ў часопісе: палітыка, эканоміка, грамадства, навука і тэхналогіі, адукацыя, культура, спорт.
Гісторыя
З’яўляецца пераемнікам выдання «Коммунист Белоруссии». У лістападзе 1991 г. зарэгістраваны як выданне НДІ Мінэканомікі Рэспублікі Беларусь. З лістапада 1995 года выдаецца Адміністрацыяй Прэзідэнта Беларусі.
Галоўныя рэдактары
- Уладзімір Вялічка (1991—2007)
- Вадзім Гігін (2007—2016)
- Аляксандр Самовіч (2016—2017)
- Алесь Карлюкевіч (з 2020)
Узнагароды
- 2009 год — пераможца V Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Літара» у намінацыі «Лепшы навуковы, навукова-папулярны часопіс».
- 2013 год — пераможца IX Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Літара» у намінацыі «Лепшыя матэрыялы навуковай, навукова-папулярнай тэматыкі».
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads