Вадзім Францавіч Гігін

беларускі гіторык, прапагандыст From Wikipedia, the free encyclopedia

Вадзім Францавіч Гігін
Remove ads

Вадзі́м Фра́нцавіч Гі́гін (руск.: Вадим Францевич Гигин; нар. 21 кастрычніка 1977, Мінск) — прапагандыст рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, гісторык і публіцыст. Прыхільнік ідэалогіі заходнерусізму[⇨][1][2][3], сталы ўдзельнік расійскіх прапагандысцкіх тэлевізійных шоу[4]. Знаходзіцца пад шматлікімі міжнароднымі санкцыямі за прапагандысцкую дзейнасць і падтрымку ўварвання Расіі ва Украіну[⇨].

Хуткія факты Вадзім Францавіч Гігін, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 21 кастрычніка 1977 года ў Мінску.

Скончыў мінскую школу № 211. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучыўся ў аспірантуры Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ, дзе ў 2003 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Фарміраванне аднапартыйнай сістэмы ў Беларусі (1917—1925 гг.)» (кіраўнік — Мікалай Сташкевіч). Кандыдат гістарычных навук (2003).

Працаваў настаўнікам гісторыі ў сярэдняй школе; на розных пасадах у грамадскім аб’яднанні «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», у тым ліку з 2006 года ўзначальваў Мінскую гарадскую арганізацыю[5]. З 2001 года займаецца выкладчыцкай дзейнасцю. Выкладаў у Акадэміі МУС, Камандна-інжынерным інстытуце, Беларускім дзяржаўным універсітэце і Акадэміі кіравання. Стваральнік шэрагу тэлевізійных праграм, фільмаў. Выступае як публіцыст[6].

Працаваў у прэс-службе Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь[5].

У 2008—2016 гадах галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка», які выдаецца Адміністрацыяй Прэзідэнта. У 2016—2021 гадах быў дэканам факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дацэнт. У верасні 2021 года абраны старшынёй праўлення Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства „Веды“»[7].

Член Прэзідыума Вышэйшага палітычнага савета Беларускай партыі «Белая Русь»[5].

У чэрвені 2023 года быў прызначаны дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі[8]. У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Партызанскай акругі № 110. Член Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі[5].

У студзені 2025 года прэзентаваў кнігу «Донбасс — Новороссия: белорусский взгляд» (бел.: «Данбас — Наваросія: беларускі погляд; у суаўтарстве з прапагандыстамі Рыгорам Азаронкам, Ксеніяй Лебедзевай, прарасійскім актывістам і неанацыстам[9] Сяргеем Лушчом)[10]. 10 лютага з Рыгорам Азаронкам і Сяргеем Лушчом наведаў акупаваны Расіяй Мэлітопаль, дзе сустрэўся з калабаранцкай адміністрацыяй Запарожскай вобласці[11].

Remove ads

Гістарычныя погляды

Вадзім Гігін вядомы як актыўны прыхільнік ідэй заходнерусізму, які адмаўляе існаванне беларусаў як самастойнага народу, разглядаючы яго як частку рускіх. Паводле Вадзіма Гігіна, існуе «рускі народ», які складаецца з вялікаросаў, беларусаў і маларосаў[1].

Вадзіма Гігіна крытыкавалі за прапаганду рускага нацыяналізму і рускага нацыяналістычнага погляду на гісторыю Беларусі[12]. Ён публічна ўсхваляў расійскага генерал-губернатара Міхаіла Мураўёва-Віленскага, вядомага сваёй жорсткай палітыкай русіфікацыі і рэпрэсіямі супраць удзельнікаў антырасійскага паўстання 1863—1864 гадоў[13]. Працяглы час Гігін змагаецца супраць ушанавання Кастуся Каліноўскага ў Беларусі[12], якога называе «польскім рэвалюцыянерам-тэрарыстам»[14]. У 2024 годзе Гігін заявіў, што вуліца Каліноўскага ў Мінску будзе перайменавана[14], аднак у студзені 2025 года прарасійскія актывісты ў Беларусі атрымалі адказ ад Мінгарвыканкама, што вуліцу Каліноўскага пераймяноўваць не будуць[15].

Remove ads

Міжнародныя санкцыі

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, 2 лютага 2011 года быў унесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[16]. Галоўны рэдактар «Беларускай думкі» ў рашэнні Еўрапейскага савета ад 15 кастрычніка 2012 года быў названы адным з самых уплывовых дзеячаў на ніве прапаганды ў Беларусі, які падтрымаў і апраўдаў рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, якія сістэматычна асвятляюцца ў негатыўнай і зневажальнай форме з выкарыстаннем фальсіфікаванай інфармацыі[17].

У кастрычніку 2022 года санкцыі супраць Гігіна ўвяла Украіна[18]. У жніўні 2023 года Гігін зноў трапіў пад санкцыі Еўрапейскага саюза[19]. У жніўні 2023 года да гэтых санкцый далучыліся Швейцарыя, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Албанія, Украіна, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія[20].

Бібліяграфія

Узнагароды

Крыніцы

Публікацыі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads