Брольніцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бро́льніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Брольнікі.

Хуткія факты Брольніцкі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Гарадзечненскі сельсавет у складзе Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Гарадзечна. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 10 ліпеня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Куравіцкага сельсавета[1]. 25 чэрвеня 2008 года Гарадзечненскі сельсавет перайменаваны ў Брольніцкі сельсавет, а адміністрацыйны цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Гарадзечна ў вёску Брольнікі[2].

22 жніўня 2017 года да Брольніцкага сельсавета далучана частка скасаванага Ваўковіцкага сельсавета (землі плошчай 4703 га і наступныя населеныя пункты: вёскі Агароднікі, Амневічы, Ваўковічы, Гаравічы, Мацешыцы, Рутка 2, Сянежыцы); са складу Брольніцкага сельсавета выключаны землі плошчай 4753 га і наступныя населеныя пункты: аграгарадок Гарадзечна, вёскі Брацянка, Іспась, Літоўка, Мотча, Сялец, Слабодка, Стары Лес, Сунчыцы, хутары Слухавічы, Эканомія, якія ўвайшлі ў склад Ладзеніцкага сельсавета[3].

Remove ads

Склад

Па стану на 2017 год у склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў, пасля рэарганізацыі – 16 населеных пунктаў (01.01.2018 г.). У склад сельсавета ўваходзіла 20 населеных пунктаў (2009 г.):

Больш інфармацыі Населены пункт, Статус ...
Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (20 населеных пунктаў) — 1658 чалавек[5], з іх 95,1 % — беларусы, 2,8 % — палякі, 1,1 % — рускія, 0,6 % — цыганы[6]; паводле перапісу 2019 года (16 населеных пунктаў) — 1099 чалавек[7].

Насельніцтва, жыхароў: 1658 (2009 г.)[4], 1087 (2017 г.), 1118 (2018 г.).

Арганізацыі і прадпрыемствы

  • Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Нягневічы».

Гандаль і сфера паслуг

Установы аховы здароўя

Культура

  • Брольніцкі сельскі Дом культуры.

Славутасці

  • Царква Успенія Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Ваўковічы.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 ліпеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 10.
  2. http://kodeksy-by.com/norm_akt/source-Гродненский%20облсовет/type-Решение/272-22.08.2017.htm Решение Гродненский облсовет 272 22.08.2017 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Новогрудского района Гродненской области

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads