Брытанскае ўварванне

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Брытанскае ўварванне» (англ.: British Invasion) — тэрмін, які абазначае музычную з’яву сярэдзіны — другой паловы 1960-х, калі брытанская рок-музыка пачала дамінаваць як у нацыянальных, так і ў міжнародных (у асноўным амерыканскіх) чартах[1][2]. Пачаткам з’явы прынята лічыць амерыканскі поспех сінгла The Beatles «I Want to Hold Your Hand» і далейшы візіт гурта ў Амерыку (у тым ліку ўдзел у шоў Эда Салівана). Канцом «брытанскага ўварвання» можна лічыць нарастанне папулярнасці псіхадэлічнага року ў 19661967 гадах, калі буйнейшыя амерыканскія псіхадэлічныя гурты The Byrds, The Doors, Grateful Dead, Jefferson Airplane змаглі аказаць годную канкурэнцыю брытанцам.

Remove ads

Важнейшыя гурты

  • The Beatles — ключавы гурт 1960-х, уплыў якога на рок-музыку невымерны; падчас «брытанскага ўварвання» запісвалі мерсібіт і поп-рок.
  • The Zombies — здолелі абярнуць агрэсіўнасць брытанскага біту, прад’яўленага ў тыя ж часы The Beatles, у прыгожыя мелоыді і ўзбуджальныя аранжыроўкі. Паводле музычнага крытыка Р. Мелцэра, яны былі «пераходным этапам паміж The Beatles і The Doors».
  • The Rolling Stones — важнейшы рытм-н-блюзавы гурт 1960-х.
  • The Who — адзін з «найцяжэйшых» гуртоў сярэдзіны 60-х, да канца дзесяцігоддзя яны наблізіліся да «класік-року», запісаўшы рок-оперу Tommy.
  • The Kinks — аўтары двух самых першых хард-рок (ці «прота-хард-рок») хітоў, у сталы перыяд творчасці — родапачынальнікі брыт-попу.
  • Small Faces — поруч з The Who і The Kinks адны з мод-ідэолагаў.
  • The Pretty Things — пачаўшы з вострасацыяльнага рытм-н-блюзу і мод-ідэалогіі, да канца 1960-х перайшлі да псіхадэліі, запісаўшы ў тым ліку першую рок-оперу.
  • The Yardbirds — адзін з ключавых гітарных гуртоў 1960-х, з якога выйшлі буйнейшыя гітарысты: Эрык Клэптан, Джэф Бек і Джымі Пейдж.
  • Cream — поруч з The Yardbirds, адкуль Cream запазычылі Эрыка Клэптана, яны лічацца аднымі з заснавальнікаў хэві-металу (хард-року).
  • Herman’s Hermits — адзін з наймякчэйшых па гучанні гуртоў «брытанскага ўварвання», меладычны вакальны поп.
  • The Searchers — у пачатку «ўварвання» лічыліся мерсібіт-гуртом № 2 пасля The Beatles.
  • The Hollies — яшчэ адны яскравыя прадстаўнікі мерсібіту.
  • The Animals — гурт рытм-н-блюзавага гучання, які ўлетку 1964 года (услед за The Beatles) падняўся на першае месца ў ЗША з каверам «The House of the Rising Sun».
Remove ads

У культуры

  • х/ф «Рок-хваля» (2009)

Спасылкі

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads