Буйніцкі манастыр Святога Духа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Буйніцкі Святадухаўскі манастыр — манастыр, які існаваў y 1633—1918 гг. каля мястэчка Буйнічы пад Магілёвам на правым беразе Дняпра. Будынкі не захаваліся.
Remove ads
Гісторыя
Мужчынскі манастыр

Заснаваны як мужчынскі манастыр Багданам Статкевічам і яго жонкай Аленай (Саламярэцкай). Паводле статутных правіл арыентаваўся на Віленскі манастыр Святога Духа. Належаў да групы праваслаўных манастыроў, пабудаваных з мэтай процідзеяння рашэнням Брэсцкай уніі 1596 года. Наглядаў за манастыром куцеінскі ігумен Іаіль Труцэвіч. Існуе шэраг каралеўскіх грамат y абарону манастыра ад замахаў суседзяў на валоданне зямельнай уласнасцю. За агітацыйныя дзеянні сярод насельніцтва на вернасць каралю Яну ІІ Казіміру ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў буйніцкія манахі атрымалі прывілей на млын. У 1708 годзе ў час Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў манастыр цалкам разбураны шведамі, але хутка адбудаваны.
Жаночы манастыр

З 1835 года ператвораны ў жаночы, з 1896 года пры ім працавала 2-класная жаночая школа, з 1891 — епархіяльны свечачны завод. У 1908 годзе ў манастыры 18 двароў, 118 насельнікаў.
У 1919 годзе ўладанні манастыра былі перададзены рабочаму кааператыву, але манастыр працягнуў сваё існаванне. У 1928 годзе ў ім жыў Серафім (Самайловіч). Канчаткова манастыр быў зачынены ў 1929/1930 гадах. У гады нямецкай акупацыі набажэнствы былі часова адноўлены. Пасля вайны ў памяшканнях манастыра былі створаны збожжасховішчы.

Remove ads
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- И. Н. Слюнькова. Монастыри восточной и западной традиции. Наследие архитектуры Беларуси. — М.: Прогресс-Традиция, 2002. — С. 132, 133, 136, 137, 160. — 600 с. — 2000 экз. — ISBN 5-89826-093-5.
- Слюнькова И. Н. Буйничи // Храмы и монастыри Беларуси XIX века в составе Российской империи. Пересоздание наследия. — М.: Прогресс-Традиция, 2009. — С. 579. — 615 с. — ISBN 5-89826-???-?.
- Буйничский Свято-Духов мужской монастырь // Православные монастыри Беларуси / авт.-сост. С. Э. Сомов. — Мн.: «Четыре четверти», 2003. — С. 100. — 200 с. — (Наши духовные ценности). — 2500 экз. — ISBN 985-6089-85-9.
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Буйніцкі манастыр Святога Духа
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

