Булаваносец

род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Булаваносец
Remove ads

Булаваносец[1][2] (Corynephorus) — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны са шматлікімі полымі сцёбламі (саломінамі) вышынёй 10—35 см. Лісце лінейна-ланцэтнае, згорутае, шчацінападобнае, шурпатае, у прыкаранёвай разетцы. Кветкі дробныя, у раскідзістых мяцёлках, складзеных з дробных каласкоў. Ніжняя лускавінка кветак з членістым булавападобным асцюком. Плод — сухая зярняўка жоўтага колеру.

Распаўсюджанне і выкарыстанне

Расліны роду распаўсюджаны ў Міжземнамор’і і на Сярэднім Усходзе. Кармавыя і дэкаратыўныя расліны. Выкарыстоўваюцца ў ландшафтным дызайне, у якасці замацавальнікаў пясчаных глебаў (утвараюць дзярніну)[2].

Віды

Род налічвае 5[2][3] відаў:

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 41. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads