Вадзім Аляксандравіч Трапезнікаў
савецкі і расійскі вучоны, Герой Сацыялістычнай Працы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вадзім Аляксандравіч Трапе́знікаў[6] (руск.: Вадим Александрович Трапезников; 28 лістапада 1905[1], Масква[1][2] — 15 жніўня 1994[2][3] ці 5 жніўня 1994[4], Масква) — савецкі і расійскі вучоны ў галіне электратэхнікі, аўтаматыкі і сістэм кіравання, акадэмік Акадэміі навук СССР (1960, член карэспандэнт з 1953 года[6][7][8]), Герой Сацыялістычнай Працы (1965).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Маскве у дваранскай[9] сям’і. Адукацыю пачаў у 1-й Маскоўскай гімназіі, якой перашкодзіла Кастрычніцкая рэвалюцыя і Грамадзянская вайна ў Расіі[9][8]. У 13-гадовым узросце Вадзім Трапезнікаў пачаў працоўную дзейнасць. працаваў лабарантам у «Каапхіміі», нівеліроўшчыкам пошукавай партыі, метэаролагам у «Масгасе». Адначасова вучыўся, у 1921 годзе скончыў працоўную школу і паступіў у Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, а ў 1923 годзе перавёўся на электрамеханічны факультэт Маскоўскага вышэйшага тэхнічнага вучылішча імя Баўмана, якое скончыў у 1928 годзе. У 1928—1938 гадах працаваў ва Усесаюзным электратэхнічным інстытуце, у 1930—1941 гадах у Маскоўскім энергетычным інстытуце (у 1934—1937 гадах — член Экспертнага савета па ўсесаюзным серыям электрычных машын, з 1939 года — прафесар[9]). З 1941 года В. А. Трапезнікаў працаваў у Інстытуце аўтаматыкі і тэлемеханікі (з 1969 года Інстытут праблем кіравання, сучасны Інстытут праблем кіравання імя В. А. Трапезнікава РАН), з 1951 года яго дырэктар. З 1959 года старшыня Нацыянальнага камітэта СССР па аўтаматычным кіраванні[7][6]. Адначасова з 1965 па 1978 год займаў пасаду першага намесніка старшыні Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў СССР па навуцы і тэхніцы[7][9][8][6]. З 1954 года выкладаў у Маскоўскім фізіка-тэхнічным інстытуце[10], займаў пасаду загадчыка кафедры[7].
Памёр В. А. Трапезнікаў 15 жніўня 1994 года. Пахаваны на Кунцаўскіх могілках у Маскве[8].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Асноўныя працы В. А. Трапезнікава прысвечаны метадам разліку, пабудовы і тэхніка-эканамічнага аналізу электрычных машын і трансфарматараў, даследаванню спосабаў пабудовы хуткадзеючых аўтаматычных прылад, агрэгатных аўтаматычных сістэм, метадам мадэлявання сістэм аўтаматычнага рэгулявання, эканоміцы навукова-тэхнічнага прагрэсу. Высунуў і абгрунтаваў агрэгатны прынцып, які складаецца ў выдзяленні аднатыпных функцый у структуры прылад, уніфікацыі сродкаў фізічнай рэалізацыі выдзеленых функцый і вузлоў сучлянення іх у прыладах. Пад кіраўніцтвам В. А. Трапезнікава і яго непасрэдным удзеле былі створаны першыя ў СССР аналагавыя вылічальныя машыны, распрацаваны метады даследавання сістэм кіравання, адкрыты новы навуковы напрамак у матэматычным мадэляванні сістэм аўтаматычнага рэгулявання. З 1958 года ўдзельнічаў у праекце стварэння новага класа атамных падводных лодак — знішчальнікаў падводных і надводных караблёў верагодных праціўнікаў[11].
Remove ads
Узнагароды і званні
- Герой Сацыялістычнай Працы (1965)
- 2 ордэны Леніна (1965, 1985)
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1975)
- 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1954, 1971)
- Ордэн Дружбы народаў (1981)
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1946) і іншыя медалі
- Сталінская прэмія другой ступені (1951) — за працу ў галіне прыборабудавання (па стварэнні айчынных электронна-вылічальных прылад)
- Ленінская прэмія 1981 года — за навуковае кіраўніцтва працамі па аўтаматызацыі першай у СССР атамнай падводнай лодкі-знішчальніка (праект 705)
- Ганаровы член Венгерскай і Чэхаславацкай акадэмій навук[8][7].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads