Валерый Ігнатавіч Глушакоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валерый Ігнатавіч Глушакоў (1 верасня 1926, г. Бабруйск — 2005) — беларускі савецкі спявак (лірычны тэнар). Народны артыст БССР (1964)[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1926 годзе ў Бабруйску. Валерый Глушакоў гераічна праявіў сябе падчас Вялікай Айчыннай вайны. Знаходзячыся на акупіраванай тэрыторыі, служыў связным 9-ай Кіраўскай брыгады, быў арыштаваны гестапа, збег[2].
Скончыў Беларускую кансерваторыю (1956, па класе Я. Вітынга). З 1954 саліст Беларускай філармоніі, у 1956-74 Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[1].
Творчасць
Выканаўчай манеры спевака ўласцівы лірысная напоўненасць, непасрэднасць[1]. Стварыў вобразы Андрэя (першы выканаўца)[3][4] і Супонькі («Калючая ружа», «Калі ападае лісце» Ю. Семянякі), Вронака (першы выканаўца)[3][4] («Яснае світанне» А. Туранкова), Марціна (першы выканаўца) («Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага), Уладзіміра Ігаравіча («Князь Ігар» А. Барадзіна), Фаўста («Фаўст» Ш. Гуно), Надзіра («Шукальнікі жэмчугу» Ж. Бізэ), дэ Грые, Вертэра («Манон», «Вертэр» Ж. Маснэ), графа Альмавівы («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Герцага, Альфрэда («Рыгалета», «Травіята» Дж. Вердзі), Рудольфа(«Багема» Дж. Пучыні), Антоніа («Заручыны ў манастыры» С. Пракоф’ева), Рафаэля («Рафаэль» А. Арэнскага) і інш[1].
У канцэртным рэпертуары Глушакова творы рускай і замежнай класікі, савецкіх, беларускіх кампазітараў, народныя песні[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны медалямі «За перамогу над Германіяй», «30 гадоў Савецкай Арміі і флоту», «20 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «40 гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «60 гадоў узброеных сіл СССР»[2].
Памяць
На доме, дзе жыў В. Глушакоў, усталявана мемарыяльная дошка[5].
Зноскі
- Глушаков Валерий Игнатьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 152. — 737 с.
- Легенды беларускай оперы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 14 верасня 2015.
- Легенды беларускай оперы(недаступная спасылка)
- Глушаков В. И. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads