Валянцін Пятровіч Глушко

савецкі інжынер From Wikipedia, the free encyclopedia

Валянцін Пятровіч Глушко
Remove ads

Валянцін Пятровіч Глушко (20 жніўня (2 верасня) 1908, Адэса — 10 студзеня 1989, Масква) — савецкі інжынер і навуковец у галіне ракетна-касмічнай тэхнікі. Адзін з піянераў ракетна-касмічнай тэхнікі, заснавальнік савецкага вадкаснага ракетнага рухавікабудавання.

Хуткія факты Валянцін Пятровіч Глушко, Дата нараджэння ...

Галоўны канструктар касмічных сістэм (з 1974), генеральны канструктар шматразовага ракетна-касмічнага комплексу «Энергія — Буран», акадэмік АН СССР (1958; член-карэспандэнт з 1953), лаўрэат Ленінскай прэміі, двойчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1956, 1961). Член ЦК КПСС (1976—1989).

У 1929—1974 гадах узначальваў ГДЛ — АКБ, дзе пад яго кіраўніцтвам былі створаны вопытныя ўзоры першага ў свеце электратэрмічнага ракетнага рухавіка, а пачынаючы з 1930 года — вялікі лік вадкасных ракетных рухавікоў (ВРР). Магутныя ВРР канструкцыі В. П. Глушко былі ўсталяваны на большасці першых і другіх прыступак савецкіх ракет-носьбітаў і многіх баявых ракет; яны забяспечылі вывад на арбіту першых савецкіх штучных спадарожнікаў Зямлі, палёты Ю. А. Гагарына і іншых савецкіх касманаўтаў, запускі аўтаматычных міжпланетных станцый да Месяца і планет Сонечнай сістэмы. У 1974—1989 гадах, узначальваючы ў якасці генеральнага канструктара НВА «Энергія» і будучы старшынёй Савета галоўных канструктараў, ажыццяўляў агульнае кіраўніцтва працамі шматлікіх прадпрыемстваў і арганізацый па ключавых праектах, звязаных з савецкай пілатуемай касманаўтыкай.

Remove ads

Зноскі

  1. Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1768199'></a>
  2. Valentin Petrovich Glushko // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads