Вараздат Марціросавіч Аруцюнян

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вараздат Марціросавіч Аруцюнян
Remove ads

Вараздат Марціросавіч Аруцюнян (арм.: Վարազդատ Մարտիրոսի Հարությունյան; 29 лістапада 1909, Ван20 сакавіка 2008, Ерэван) — армянскі архітэктар і мастацтвазнаўца, гісторык армянскай архітэктуры. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Арменія (1996), доктар архітэктуры (1964), прафесар (1965). Заслужаны дзеяч мастацтваў Армянскай ССР (1961).

Хуткія факты Вараздат Марціросавіч Аруцюнян, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Вараздат Аруцюнян нарадзіўся ў горадзе Ван заходняй Арменіі[4]. З нагоды даты нараджэння Вараздат Аруцюнян казаў: «Мне невядомая дата майго нараджэння… Я яе пазнаў пазней. У 1916 годзе ў тыфліскім часопісе «Амбавабер» апублікавалі поўны спіс выхаванцаў сірочага прытулку пры царкве Цыранавор. Там пад нумарам 204 запісана: «Вараздат Тэр-Аруцюнян, з Вана, 7 гадоў». Ну я палічыў, што нарадзіўся ў 1909 годзе, так доўгі час і пісалася ў дакументах без дакладнага датавання. Калі ж у чарговы раз змяняў пашпарт, у міліцыі мяне папрасілі ўсё ж дапоўніць дату. Я і запісаў: 29 лістапада. То бок палічыў, што дата ўсталявання Савецкай улады ў Арменіі — гэта дата адраджэння армянскага народа, і такім чынам, дзень майго нараджэння»[5]. Сям'я Аруцюнянаў была вялікая: у бацькоў Вараздата — бацькі Марціраса і маці Каліпсэ было сямёра дзяцей: чатыры сыны і тры дочкі. Уся сям'я жыла ў адным раёне пад назвай Чаглі. Жыццё было мірным, шчаслівым і творчым да генацыду армян[6].

З Вана ў 1915 годзе Вараздат Аруцюнян трапіў у сірочы прытулак пры царкве Цыранавор у Тыфлісе і правёў там з братам Арцрунам (пасля — вядомы актор тэатра і кіно, народны артыст Армянскай ССР) і сястрой два гады. Заступнікам прытулку быў выбітны армянскі паэт і пісьменнік Аванес Туманян[7].

Дзяцінства Вараздата Аруцюняна было зусім сумным. У тыя гады маці Каліпсэ працавала прачкай у розных хатах. Паступова становішча пагаршалася, наступілі галодныя часы, і юныя Вараздат з братам Арцрунам вырашылі бегчы з прытулку. Падзараблялі на вуліцах чышчаннем абутку, продажам вады. Да 1920 года ў сям'і Аруцюнянаў з дзевяці чалавек засталіся трое: першы член іх сям'і загінуў у Вагаршапаце ад тыфу[7].

Thumb
Remove ads

Асноўныя працы

Асноўныя працы прысвечаны гісторыі і тэорыі армянскай сярэднявечнай і сучаснай архітэктуры, жыцці і дзейнасці выбітных армянскіх архітэктараў.

Мае вялікі ўнёсак у вобласці падрыхтоўвання архітэктурных кадраў, аднаўлення, ахоўвання і прапаганды армянскіх сярэднявечных помнікаў.

Бібліяграфія

• Арутюнян В. М. Архитектурные памятники Двина V—VII вв. Ер., 1950.
• Арутюнян В. М., Сафарян С. А. Памятники армянского зодчества. М., 1951.
• Арутюнян В. М. Звартноц. Ер.: Армянское государственное изд-во, 1954. — 27 с.
• Арутюнян В. М., Оганесян К. Л. Архитектура Советской Армении. Ер., 1955.
• Арутюнян В. М. Эчмиадзин. М.: Искусство, 1958. — 24 с.
• Арутюнян В. М. Каравансараи и мосты средневековой Армении. Ер., 1960.
• Арутюнян В. М. Город Ани. Ер.: Армянское государственное изд-во, 1964. — 90 с.
• Арутюнян В. М. Архитектурные памятники Эчмиадзина. Ер.: Айастан, 1968. — 75 с.
• Арутюнян В. М., Асатрян М. М., Меликян А. А. Ереван. М.: Стройиздат, 1968. — 303 с.
• Арутюнян В. М. Архитектура Советской Армении. М.: Стройиздат, 1972. — 158 с.
• Арутюнян В. М., Асатрян М. С. Памятники Армении. Бейрут., 1975.
• Арутюнян В. М. Архитектура Древнего мира. Ер., 1978.
• Арутюнян В. М. Каменная летопись армянского народа. Ер.: Советакан грох, 1985. — 208 с.
• Арутюнян В. М. Давайте построим. Париж, 1988.
• Арутюнян В. М. История армянской архитектуры. Ер., 1989. — 631 с.
• Арутюнян В. М. На удивительных перекрёстках красоты. Сборник рассказов об архитектуры Древнего мира (учебное пособие). Ер.: «Анаит», 1999. — 246 с.
• Арутюнян В. М. На перекрёстках жизни (биографические воспоминания). Ер.: «Вестник», 1999. — 284 с.
• Арутюнян В. М. Для долголетия. Ер.: «Век», 2000. — 283 с.
• Арутюнян В. М. По дорогам мира. кніга А. Ер.: «Век», 2000. — 360 с.
• Арутюнян В. М. По дорогам мира. кніга Б. Ер.: «Век», 2000. — 288 с.
• Арутюнян В. М. По дорогам мира. кніга В. Ер.: «Век», 2001. — 368 с.
• Арутюнян В. М. Современники по искусству (сборник статей). Ер.: «Наука», 2001. — 540 с.
• Арутюнян В. М. Творческая заслуга и жизнь архитектора Самвела Сафаряна. Ер.: «Век», 2002. — 68 с.
• Арутюнян В. М. Мы в столетии, столетие в нас. Ер.: «Век», 2003. — 278 с.
• Арутюнян В. М. Восстановление архитектурных памятников (учебное пособие). Ер.: «Век», 2003. — 280 с.
• Арутюнян В. М. Проблемы истории и теории армянского градостроительства и архитектуры. Ер.: «Век», 2004. — 742 с.
Remove ads

Зноскі

1. Հայկական սովետական հանրագիտարան / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. ԽուդավերդյանՀայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 2000.

2. Հայկական համառոտ հանրագիտարանՀայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1990. — Т. 3.

3. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads