Васіль Данілавіч Гіндэнбург

From Wikipedia, the free encyclopedia

Васіль Данілавіч Гіндэнбург
Remove ads

Васіль (Вільгельм) Данілавіч Гіндэнбург (Hindenburg; 1799—1877) — беларускі медык і грамадскі дзеяч. Больш за 30 гадоў працаваў акушэрам губернскай урачэбнай управы.

Хуткія факты Васіль Данілавіч Гіндэнбург, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Васіль Гіндэнбург нарадзіўся ў 1799 годзе ў горадзе Мінску. Медыцынскую адукацыю атрымаў на медыцынскім факультэце Віленскага ўніверсітэта, які скончыў у 1821 годзе, пасля чаго займаўся ўрачэбнай практыкай у Мінскай губерні[2].

У 1825 годзе прызначаны павятовым урачом Ельнінскага павета Смаленскай губерні, тут ён лячыў Міхаіла Іванавіча Глінку, які называе яго ў «Цыдулках» сваіх «добрым нашым павятовым доктарам»[3]).

З 6 лютага 1833 года прызначаны акушэрам Мінскага медыцынскага праўлення, на апошняй пасадзе працаваў да 1865 года[4].

У 1840 годзе В. Д. Гіндэнбург заняў таксама пасаду турэмнага ўрача.

Васіль Данілавіч Гіндэнбург памёр у беднасці 18 лютага 1877 года ў родным горадзе[5], быў пахаваны на сродкі, сабраныя ўдзячнымі пацыентамі.

У «Дзённіку пісьменніка» Ф. М. Дастаеўскага (сакавік, глава трэцяя) маецца запіс «Похороны общечеловека», у якой пісьменнік цытуе ліст жыхаркі горада М. [Мінска] спадарыні Л. [Соф’і Лур’е] пра пахаванне доктара Гіндэнбурга. У ім В. Гіндэнбурга характэрызуюць як выключнага спецыяліста і чалавека[6].

Remove ads

Грамадская дзейнасць і пісьменніцкая дзейнасць

Быў членам Віленскага медыцынскага таварыства. Адзін з заснавальнікаў Мінскага таварыства ўрачоў, з 1875 года яго прэзідэнт.

Аўтар артыкулаў, апублікаваных у выданнях таварыства. Браў удзел у дзейнасці дабрачынных арганізацый Мінска, ахвяраваў грошы і рэчы немаемным хворым, беднякоў лячыў бясплатна[6][7].

В. Гіндэнбург быў адным з дзейных членаў мінскай лютэранскай абшчыны, ахвяраваў грошы на будаўніцтва новай мураванай кірхі[7]. Нягледзячы на лютэранскае веравызнанне, сам прапанаваў арганізаваць бальніцу пры Мінскім духоўным вучылішчы і быў згодны прыняць на сябе лячэнне вучняў бясплатна, калі толькі будуць прадастаўлены медыкаменты[7].

Карыстаўся такой папулярнасцю ў грамадстве, што ў 1871 годзе, калі споўнілася 50-годдзе яго дзейнасці, у Мінскай мужчынскай гімназіі была заснавана стыпендыя яго імя[6].

Remove ads

Сям’я

Сын В. Д. Гіндэнбурга, Вільгельм Вільгельмавіч, у гады навучання ў Маскоўскім універсітэце быў настаўнікам дзяцей будучага маскоўскага мітрапаліта Інакенція  (руск.), вядомага сваёй місіянерскай дзейнасцю на Алеуцкіх астравах. Вільгельм так прасякнуўся яго аўтарытэтам, што ў канцы жыцця прыняў праваслаўе — раней была супраць сям’я — і атрымаў імя Васіль[7].

У літаратуры

Стаў прататыпам доктара па прозвішчу Герцэнштубэ ў рамане Ф. М. Дастаеўскага «Браты Карамазавы  (руск.)». Між іншым, персанаж лагодна частуе хлопчыка арэхамі і вучыць парачцы нямецкіх слоў, пры гэтым падымае ўверх палец — гэты жэст, па ўспамінах яго пляменніцы, быў уласцівы і самому Гіндэнбургу[7][8].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads