Васіль Дзям’янавіч Ганчарэнка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Дзям’янавіч Ганчарэнка (19 чэрвеня 1928, г. Днепрапятроўск, Украіна — 16 верасня 1983) — беларускі спявак (барытон). Заслужаны артыст БССР (1964)[1].
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1955 годзе Кіеўскую кансерваторыю. 3 1960 года саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. Адначасова з 1980 года загадчык кафедры опернай падрыхтоўкі Беларускай кансерваторыі[1].
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1962 года.
Творчасць
Творчае аблічча Ганчарэнкі вызначалася добрай вакальнай школай, шчырасцю ў перадачы пачуццяў герояў[1].
Стварыў шэраг вобразаў у операх беларускіх кампазітараў: Лявон Бурак («Калючая ружа» Ю. Семянякі), Апанас («Алеся» Я. Цікоцкага), Лагоўскі («Яснае світанне» А. Туранкова), Платонаў («Сцежкаю жыцця» Г. Вагнера). сенатар Фаскары («Джардана Бруна» С. Картэса). Сярод партый класічнага рэпертуару: Анегін, Ялецкі, Раберт («Яўген Анегін», «Пікавая дама», «Іаланта» П. Чайкоўскага), Жэрмон («Травіята» Дж. Вердзі), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Малатэста («Дон Паскуале» Г. Даніцэці), Валянцін («Фаўст» Ш. Гуно), Эскамільё («Кармэн» Ж. Бізэ), граф Альмавіва («Вяселле Фігара» В. А. Моцарта) і інш. Паставіў оперы «Паяцы» Р. Леанкавала і «Яўген Анегін» П. Чайкоўскага[1].
Remove ads
Узнагароды
Заслужаны артыст БССР (1964)[1]. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу на лепшае выкананне твораў М. Мусаргскага (1956)[1].
Зноскі
- Ганчарэнка Васіль Дзям’янавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads