Васіль Мікалаевіч Еўцыхевіч

вучоны ў галіне геаграфіі і педагог From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васіль Мікалаевіч Еўцыхе́віч[1] (23 сакавіка 1911 — 22 кастрычніка 1980) — вучоны, географ і педагог, кандыдат геаграфічных навук (1940).

Хуткія факты Васіль Мікалаевіч Еўцыхевіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў ваколіцы Свяцілаўка Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні Расійскай імперыі. Скончыў сярэднюю школу і паступіў вучыцца на геаграфічны факультэт Маскоўскага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1937 годзе. Скончыў аспірантуру і абараніў кандыдацкую дысертацыю.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны працаваў выкладчыкам на Далёкім Усходзе і ў Казахстане, у тым ліку ў Амурскім педагагічным інстытуце[2] і ў 1948—1951 гг. на пасадзе дацэнта і загадчыка кафедрай агульнай геаграфіі ў Казахскім дзяржаўным універсітэце[3]. У 1958—1975 гг. В. М. Еўцыхевіч у Магілёўскім педагагічным інстытуце. Займаў пасаду дацэнта кафедры фізічнай геаграфіі, на пачатку 1960-х гадоў абіраўся дэканам геаграфічнага факультэта.

Памёр Васіль Мікалаевіч Еўцыхевіч 22 кастрычніка 1980 года.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

В. М. Яўцыхевіч займаўся пытаннямі эрозіі глеб, аховы прыроды, методыкі выкладання геаграфіі. Аўтар больш за 40 навуковых прац.

Сярод апублікаванага:

  • Опыт соединения учебных задач полевой практики с общественно-полезным трудом // География в школе. — 1965. — № 3.
  • Эрозия почвогрунтов и борьба с ней. — Мн.: Вышэйшая школа, 1973.
  • Каков ты, хозяин земли?: (Охрана почвы). — Мн.: Ураджай, 1977.
  • Зямля — наш дом. — Мн.: Народная асвета, 1981.
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads