Васіль Рыгоравіч Доркін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васі́ль Рыго́равіч До́ркін (14 жніўня 1908, в. Канаеўка Пензенскай губерні, Расійская імперыя, цяпер Гарадзішчанскі раён Пензенскай вобласці — 8 лістапада 1983[2]) — савецкі беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Гродзенскага абласнога прамысловага выканаўчага камітэта (1963—1964), рэктар Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. Кандыдат гістарычных навук. Член УКП(б)[1].
Remove ads
Біяграфія
У 1930-я гады абіраўся сакратаром партыйных арганізацый фабрыкі «Чырвоны Кастрычнік», Чаадаеўскага саўгаса, быў дырэктарам сярэдняй школы і настаўнікам гісторыі.
У часы Вялікай Айчыннай вайны на партыйнай рабоце ў Пензенскай вобласці.
У 1944—1946 гадах пасля вызвалення Беларусі на пасадзе 3-га сакратара Баранавіцкага абласнога камітэта КП(б) Беларусі, пасля два гады знаходзіўся ў рэзерве ЦК КП(б)Б.
З 1947 года ў Брэсцкім гарадскім камітэце КП(б)Б на пасадзе другога сакратара, з 1950 года — першы сакратар.
З пачатка 1951 года быў на пасадзе першага сакратара Маладзечанскага абкама КП(б)Б, з красавіка 1954 года — старшыня Маладзечанскага аблвыканкама.
З 1956 па студзень 1963 года — інспектар ЦК КПБ.
Са студзеня 1963 па снежань 1964 года — старшынёй Гродзенскага аблвыканкама.
У 1964 годзе загадам міністра вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійнай адукацыі БССР Міхаіла Дарашэвіча прызначаны рэктарам Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.С. Пушкіна[3].
Кандыдат у члены ЦК КПБ, неаднаразова абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР[3].
Remove ads
Зноскі
- Сайт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads