Ваўчкі (Маладзечанскі раён)
вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ваўчкі́[1] (трансліт.: Vaŭčki, руск.: Волчки) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадоцкага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
Вядома з 18 ст. як прыватнае ўладанне ў Мінскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Была ўласнасцю Вяжэвіча.
У 19 ст. ўваходзіла ў склад Германішскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, ускладзе маёнтка Чэрнева, які ў 1870 годзе належаў памешчыцы Ясінскай.
У 1921—1939 гадах вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета (з 1927 года Маладзечанскага павета), гміны Гарадок[2].
З 1939 года ўвайшла ў склад БССР. У сакавіку 1944 года нямецкімі акупантамі спалена 27 двароў і загублена 13 жыхароў. Пасля вайны вёска адбудавалася. З 20.01.1960 года далучана да Мінскай вобласці.[3]
Да 9 жніўня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Гарадоцкага сельсавета[4], да 28 мая 2013 года — у склад Хоўхлаўскага сельсавета[5].
Remove ads
Насельніцтва
- 1763 год — 65 жыхароў, 8 двароў[3].
- 1800 год — 26 жыхароў, 7 двароў[3].
- 1866 год — 85 жыхароў, 9 двароў[6].
- 1897 год — 93 жыхары, 12 двароў[3].
- 1921 год — 150 жыхароў, 28 двароў[7][3].
- 1931 год — 153 жыхары, 30 двароў[8].
- 1969 год — 86 жыхароў[3].
- 2002 год (на 1 студзеня) — 14 жыхароў, 11 двароў[3].
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
- Пад рэд. кал.: Г.П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст Э.Э. Жакевіч. Память: Гіст.-дакум. хроніка Маладзечна і Маладзечанскага раёна. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Пятруся Броўкті, 2002. — С. 730. — 741 с.
- Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 24.
- Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 82.
- Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 28
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads