Ветрынскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ве́трынскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Ветрына.

Хуткія факты Ветрынскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ветрынскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Ветрына. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Ветрынскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Полацкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Ветрынскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Наўліцкага сельсавета[1]. 21 студзеня 1958 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Ветрынскага пассавета.

8 красавіка 2004 года Ветрынскі пассавет Полацкага раёна Віцебскай вобласці рэарганізаваны ў сельсавет, у склад сельсавета ўключаны 40 населеных пунктаў: 18 населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Ветрынскага пассавета (гарадскі пасёлак Ветрына, вёскі Бадзінава, Быкаўшчына, Бяздзедавічы, Вераб’і, Воранаўшчына, Глыбачка, Гуры, Двор Воранаўшчына, Дубраўка, Жарнасекі, Забалоцце, Залессе, Казарма Шлюбоўшчына, Качанава, Малашова, Наўліца, Паметнікі), 16 населеных пунктаў скасаванага Нацкага сельсавета (вёскі Гара, Гараўцы, Катушонкі, Кеўліна, Лагаўцы, Левае, Нача, Петухоўшчына, Пліскі, Роганава, Скараходы, Сцяпанікі, Сялко, Сяльцо, Чубатыя і Шкілякі) і 6 населеных пунктаў Бабыніцкага сельсавета (вёскі Глінскія, Данева, Зазер’е, Крошына, Слабада і Шлюбоўшчына)[2]. 29 чэрвеня 2012 года скасавана вёска Казарма Шлюбоўшчына[3].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (39 населеных пунктаў, без Ветрына) — 1849 чалавек[4], з іх 89,9 % — беларусы, 7,3 % — рускія, 1,3 % — украінцы, 0,5 % — палякі[5]; паводле перапісу 2019 года (39 населеных пунктаў) — 3476 чалавек[6].

Населеныя пункты

Ветрынскі сельсавет уключае 39 населеных пунктаў:

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads