Восаў (Буда-Кашалёўскі раён)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Во́саў[1] (трансліт.: Vosaŭ, руск.: Осов) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Крыўскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Размяшчэнне

У 21 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская, 26 км ад Гомеля.

Гідраграфія

Рака Іволька (прыток ракі Уза).

Транспартная сетка

Побач аўтадарога Жлобін — Гомель.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомы з XIX стагоддзя. Найболей актыўна пасёлак будавался ў 1920-х гадах. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 14 жыхароў. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя М. І. Калініна (цэнтр — вёска Івольск).

Да 2009 года ўваходзіў у склад Івольскага сельсавета. У 2009 годзе Івольскі сельсавет быў скасаваны, і Восаў быў перададзены ў склад Крыўскага сельсавета[2].

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 18 гаспадарак, 26 жыхароў.

Дынаміка

  • 1959 год — 102 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 18 гаспадарак, 26 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт О́саў
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads