Вуліца Чалюскінцаў (Магілёў)

Магілёў From Wikipedia, the free encyclopedia

Вуліца Чалюскінцаў (Магілёў)map
Remove ads

Вуліца Чалюскінцаў — вуліца ў паўднёва-заходняй частцы Магілёва. Адна з галоўных транспартных магістраляў горада.

Хуткія факты Чалюскінцаў Магілёў, Агульная інфармацыя ...

Гістарычная назва Быхаўская шаша. У 1934 годзе перайменавана ў гонар экіпажа парахода «Чалюскін». Працягласць 4440 м, ад Бабруйскай шашы да моста цераз Дняпро.

Remove ads

Размяшчэнне

Thumb
Мост цераз Дубравенку
Thumb
План мясцовасці за Быхаўскай заставай. 1838

Пачынаецца каля Дняпроўскага моста, ад скрыжавання Пушкінскага праспекта з Дняпроўскім спускам, як працяг апошняга. Мае дугападобную форму, першапачатковы кірунак на захад змяняцца бліжэй да граніцы горада паўднёвым кірункам. Праходзіць па мосце над ракой Дубравенкай недалёка ад яе вусця і Заводскай вуліцай, за паўднёвага боку прымыкаюць вуліца Свярдлова і завулак Свярдлова, з паўночнага — вуліца Вароўскага, перасякае вуліцу Мянжынскага-завулак Глінкі, з паўночнага боку прымыкаюць вуліца Раманава і завулак Чырвонага Флоту, з поўдня — Грушаўскі завулак. На скрыжаванні з праспектам Шміта і вуліцай Касманаўтаў двухузроўневая развязка. Далей праходзіць над вуліцай Хімікаў, з паўночна-заходняга боку прымыкаюць вуліцы Вішнявецкага, Мельнікава, Жбанкова, Успенскага, завулак Франко, з паўднёва-ўсходняга — вуліцы Гастэла, Аўтамабільная, Максіма Горкага, Рамашкі, Салтанаўская, Дашкаўская, Калінавая. За межамі горада пераходзіць у трасу P93.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Сустрэча Калініна з курсантамі Магілёўскіх пяхотных камандных курсаў каля Быхаўскай брамы, што размяшчалася на скрыжаванні з цяперашняй вул. Мянжынскага. 1919
Thumb
Быхаўская шаша на плане горада 1918 года

Стала фарміравацца ў пачатку 1930-х гадоў, але найбольш інтэнсіўна пасля Вялікай Айчыннай вайны, калі паводле плана аднаўлення і рэканструкцыі Магілёва 19471950 гг. значна пашырылася тэрыторыя паўднёва-заходняга прамысловага раёна з прадпрыемствамі хімічнай прамысловасці, каля якога забудоўваўся рабочы пасёлак фабрыкі (цяпер завод) штучнага валакна 2—3-павярховымі і часткова 1-павярховымі жылымі дамамі. Сучаснае аблічча вуліцы складаецца з 1960-х гадоў. У забудове пераважаюць 5-, 9-павярховыя, пераважна жылыя, дамы з убудаванымі ў першых паверхах прадпрыемствамі гандалю і бытавога абслугоўвання, у раёне рабочага пасёлка захавалася забудова 1-павярховымі дамамі сядзібнага тыпу.

У савецкія часы на вуліцы размяшчаліся стужкаткацкая фабрыка, штучнага валакна завод імя В. У. Куйбышава, жэлацінавы завод, гарбарны завод, рэгенератны завод, хлебазавод № 1, індпашыву і рамонту абутку фабрыка, камбінат бытавога абслугоўвання, магазіны, універсальная кнігарня «Маяк», майстэрні Мастацкага фонду БССР, Палац культуры завода штучнага валакна, бібліятэка № 1 імя Якуба Коласа, Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці, тралейбуснае дэпо, таксаматорны парк, СПТВ № 70 і № 44, стадыён «Хімік».

Паводле генплана Магілёва 1980—1881 гадоў вуліца ўваходзіў у перспектыўную зону забудовы заходняга планіровачнага раёна.

Remove ads

Забудова

Няцотны бок

  • № 37 — будынак былой Сярэдняй школы № 10.
  • № 45 — філіял Белдзяржстраха па Магілёўскай вобласці.
  • № 63а — Магілёўскі раённы выканаўчы камітэт.
  • № 65 — Магілёўская стужкаткацкая фабрыка.
  • № 129 — хлебазавод № 1.
  • № 139 — тралейбусны парк № 1, філіял Магілёўаблаўтатранса.
Remove ads

Цотны бок

Thumb
«Шэры дом» у пачатку вуліцы
  • № 8 — Запраўка Беларуснафта № 37
  • № 10 — будынак былога мужчынскага епархіяльнага вучылішча (першая палова ХІХ стагоддзя) — Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000015шыфр 513Г000015
  • № 54 — чатырохпавярховы жылы дом. Сваю мянушку «шэры дом» ён атрымаў у 1930-я гады, калі быў пабудаваны і пафарбаваны ў шэры колер. На першым паверсе размяшчаўся гастраном, які насіў такую ж назву. Пазней краму перанеслі ў дом праз дарогу, але яна так і не згубіла сваю назву. У доме правёў сваё дзяцінства і юнацтва расійскі поп-спявак Барыс Маісееў[1].
  • № 56 — Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж.
  • № 66 — аддзяленне Белпошты.
  • № 64А — Палац культуры завода штучнага валакна.
  • № 66А — Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж.
  • № 84 — «Мажэліт».
  • № 172А — Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці.
  • № 178 — гасцініца «Славянская традыцыя».
Remove ads

Славутасці

На будынку заводакіраўніцтва завода штучнага валокна пастаўлены мемарыяльныя дошкі ў гонар працаўнікоў фабрыкі І. В. Бубнова і М. А. Канавалава, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Каля прахадной у 1957 годзе пастаўлены помнік У. І. Леніну.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads