Вялікія геаграфічныя адкрыцці

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вялікія геаграфічныя адкрыцці
Remove ads

Вялі́кія геаграфі́чныя адкры́цці — умоўнае азначэнне, галоўным чынам у гістарычнай літаратуры, для шэрагу буйных геаграфічных адкрыццяў, зробленых еўрапейцамі ад сярэдзіны 15 ст. да сярэдзіны 17 ст.; адрэзак часу, калі адбываліся згаданыя адкрыцці.

Хуткія факты Вялікія геаграфічныя адкрыцці, Дата пачатку ...

Значная частка заходніх аўтараў схільная абмяжоўваць перыяд В. г. а. сярэдзінай 16 ст. Савецкія аўтары распрацоўвалі канцэпцыю двух перыядаў В. г. а.[1]:

Прычынамі інтэнсіўных экспедыцый былі: узрастанне ў краінах Еўропы таварнай вытворчасці, недахоп каштоўных металаў, пошукі новых гандлёвых шляхоў з Еўропы ў Індыю і ўсходнюю Азію.

В. г. а. садзейнічалі поспехі навукі і тэхнікі: стварэнне надзейных суднаў, прыдатных для акіянскіх прастораў, удасканаленне компасу і спосабаў навігацыі, марскіх картаў, распаўсюджанне ідэі шарападобнасці Зямлі.

В. г. а. былі гістарычнымі падзеямі сусветнага значэння. У выніку іх была даследавана большая частка зямной паверхні (унутраныя часткі Амерыкі, Афрыкі і Аўстраліі — не цалкам), сталі вядомыя контуры кантынентаў (акрамя Антарктыды, паўночных берагоў Паўночнай Амерыкі, усходняга берагу Аўстраліі), сабраны агромністы масіў новых звестак у розных галінах ведаў. Еўрапейцы пазнаёміліся з шэрагам найважнейшых сельскагаспадарчых культур (бульба, кукуруза, тамат, тытунь).

Шмат таннага золата і срэбра трапіла ў Еўропу, што выклікала значныя эканамічныя ўзрушэнні і пераразмеркаванне роляў паміж краінамі кантыненту. Гандаль набыў сусветны характар, у гандлёвы абарот трапіла шмат новых тавараў, іх аб'ём узрос у шмат разоў. Гэта паскорыла распад феадалізму і складванне ў Еўропе капіталізму. Адбывалася каланізацыя рускімі Сібіру. Краіны Заходняй Еўропы стварылі каланіяльную сістэму.

Remove ads

Зноскі

  1. Магидович И. П. …

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads