Вячаслаў Аркадзевіч Крывулец
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вячаслаў Крывулец (нар. 27 лютага 1998) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Мікашэвічы».
Remove ads
Клубная кар’ера
Пачынаў займацца футболам у родных Мікашэвічах, а з 2015 года выступаў за дубль салігорскага «Шахцёра». У 2016 годзе стаў прыцягвацца да асноўнага складу, дэбютаваў за «Шахцёр» 6 верасня 2016 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Ліды» (2:0). У кастрычніку 2016 года гуляў за «Шахцёр» у Юніёрскай лізе УЕФА.
У лютым 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну»[3], дзе стаў адным з асноўных ігракоў. Па заканчэнні арэнды ў студзені 2019 года пакінуў «Шахцёр» і неўзабаве папоўніў склад мінскага «Тарпеда»[4]. 19 мая 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць брэсцкага «Дынама» (0:1). У ліпені 2019 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі пакінуў «Тарпеда».
У пачатку 2020 года далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёра» ў Другой лізе, аднак згуляў толькі ў двух матчах і ўжо ў маі пакінуў каманду. Сезон 2021 пачаў у складзе салігорскага «Партызана». У першай палове 2022 года заставаўся ў камандзе, алне не выхадзіў на поле. У ліпені 2022 года перайшоў у «Бабоўню», а ў ліпені 2023 года далучыўся да «Мікашэвічаў».
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У сакавіку 2017 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі да 19 гадоў у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads