Вячорніца матроны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вячорніца матроны
Remove ads

Вячо́рніца матроны[1], Гаштва[2][3], Начная фіялка, Начная прыгажуня[4] (Hesperis matronalis) — від травяністых раслін з роду Вячорніца (Hesperis) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Родавая назва Hesperis паходзіць ад грэчаскага слова вечар, і назва была, верагодна, дадзена за тое, што пах кветак становіцца больш прыкметным бліжэй да вечара[5].

Батанічнае апісанне

Thumb
Thumb
Лісце

Двугадовыя ў культуры або кароткажывучыя шматгадовыя расліны вышынёй 30—100 см. Сцябло прамастойнае, галінастае ў верхняй частцы. Лісце простае, зубчастае, апушанае, на кароткіх чаранках. Кветкі ліловага або бэзавага колеру. Плод — стручок.

Распаўсюджанне

Растуць на тэрыторыі Еўразіі і культывуюцца ў многіх іншых раёнах свету за іх прывабныя, вяснова-квітнеючыя кветкі. У некаторых з гэтых абласцей, від здзічэў і стаў пустазеллем.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 64. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.
  4. Britton, N. F.; Brown, Addison (1970). An illustrated flora of the northern United States and Canada: from Newfoundland to the parallel of the southern boundary of Virginia, and from the Atlantic Ocean westward to the 102d meridian. New York: Dover Publications. pp. 175. ISBN 0-486-22643-3.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads