Віктар Уладзіміравіч Азаронак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віктар Уладзіміравіч Азаронак (нар. 23 жніўня 1974, в. Рудня, Лепельскі раён) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 23 жніўня 1974 года ў в. Рудня Лепельскага раёна Віцебскай вобласці[1]. Брат прапагандыста Юрыя Азаронка і дзядзька прапагандыста Рыгора Азаронка[2].
Скончыў Акадэмію фізічнага выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Фізічная культура і спорт»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»[1].
Праходзіў службу ў пагранічных войсках Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь[1].
Працаваў дырэктарам Бароўскай сярэдняй школы імя Г. К. Жукава Лепельскага раёна; намеснікам старшыні Лепельскага раённага выканаўчага камітэта[1], дзе адказваў за адказвае за пытанні адукацыі, культуры і аховы здароўя[2].
Член рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»[1].
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Лепельскай акругі № 23. Член Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце[1].
Remove ads
Зноскі
- У Палату прадстаўнікоў ідзе Азаронак. Але не той самы, а яго дзядзька . Наша Ніва (27 снежня 2023). Праверана 6 мая 2024.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads