Віктар Уладзіміравіч Назаранка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віктар Уладзіміравіч Назаранка (1 ліпеня 1958[1], в. Аляксандраўка Калінкавіцкага раёна, Гомельская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі (2012[2]—2018). Кандыдат эканамічных навук.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1958 годзе ў в. Аляксандраўка Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1981 годзе скончыў Гомельскі політэхнічны інстытут, у 1999 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[3].
З 1983 па 1986 год працаваў старшым майстрам, намеснікам начальніка цэха Гомельскага завода ліцця і нармалей, з 1986 па 1990 год — прадстаўніком, старшым прадстаўніком Дзяржпрыёмкі на ВА «Гомсельмаш».
З 1990 года — намеснік генеральнага дырэктара па якасці — начальнік АТК, намеснік галоўнага інжынера па сертыфікацыі ВА «Гомсельмаш».
У 1998—2006 гадах займаў пасаду намесніка дырэктара Навукова-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сертыфікацыі».
З 2006 года быў першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.
21 лютага 2012 года назначаны старшынёй Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі[2].
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[4], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе старшыні камітэта[5].
7 верасня 2018 года вызвалены ад пасады старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі[6].
Remove ads
Узнагароды
- медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» I ступені (2015)[7].
Зноскі
- НАЗАРЕНКО Виктор Владимирович (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт Дзяржстандарта. Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2015. Праверана 1 чэрвеня 2015.
- Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні (21 лютага 2012).
- Назаранка Віктар Уладзіміравіч . БЕЛТА (27 студзеня 2013).(недаступная спасылка)
- Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка) (16 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь . Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (17 снежня 2015).
- Виктор Назаренко освобожден от должности Председателя Государственного комитета по стандартизации (руск.). Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 08.09.2018.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads