Віктар Уладзіміравіч Якубаў
беларускі гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віктар Уладзіміравіч Якубаў (нар. 12 верасня 1979, г. Наваполацк) — беларускі гісторык, педагог, музыкант. Спецыяліст па грамадска-палітычнай, ваеннай і эканамічнай гісторыі ВКЛ другой паловы XVI — першай паловы XVII ст. Кандыдат гістарычных навук (2013)[1].
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 2001 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя». У 2003—2007 гадах навучаўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» абараніў 23 кастрычніка 2013 года ў Інстытуце гісторыі НАНБ. Тэма дысертацыі: «Інфлянты ў знешняй і ўнутранай палітыцы Вялікага княства Літоўскага ў канцы XVI — пачатку XVII стст.». Навуковы кіраўнік — доктар гістарычных навук, прафесар Валянцін Фёдаравіч Голубеў.
З 2007 года працаваў у Полацкім дзяржаўным універсітэце. З’яўляўся асістэнтам, старэйшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін (да 2019 года), кафедры сацыяльных камунікацый (з 2019 года). Пэўны час займаў пасаду намесніка дэкана фінансава-эканамічнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Праходзіў навукова-даследчыя стажыроўкі ў Ягелонскім універсітэце, Варшаўскім універсітэце і Інстытуце гісторыі Польскай акадэміі навук (Польшча, 2005, 2006, 2007, 2022—2025), Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэце і Іванаўскім дзяржаўным універсітэце (Расія, 2005, 2011 гады), Цэнтральна-Еўрапейкім універсітэце (Венгрыя, 2010 год), ковенскім Універсітэце Вітаўта Вялікага (Літва, 2015—2016).
Музыкант, удзельнік фольк-гурта «Княжыч»[1].
Падчас выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2020 года і наступнага супрацьстаяння грамадзянскай супольнасці і ўладаў актыўна выступаў супраць фальсіфікацый вынікаў выбараў, неапраўданай жорсткасці, свавольства ўладаў і гвалту з боку сілавых структур, за што падвяргаўся палітычна матываванаму пераследу з боку дзейнай улады. У жніўні 2020 года падпісаў зварот беларускіх навукоўцаў супраць гвалту. Пяць разоў асуджаны па адміністратыўных артыкулах за ўдзел пратэстах, за 2021 год адбыў агулам 45 сутак пад арыштам. Па рашэння суда Наваполацка неаднаразова пакараны вялікімі грашовымі штрафамі за ўдзел у «несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах».
20 снежня 2020 года арыштаваны падчас святкавання каля навагодняй ялінкі актывістамі на галоўнай плошчы ў Наваполацку. 5 студзеня 2021 года асуджаны па артыкуле 23.34 за ўдзел у пікеце, 6 студзеня забраны з дому адбываць пакаранне ў наваполацкім ЦІП. Не выпушчаны пасля 15 сутак, атрымаў яшчэ 15 за ўдзел у маршы, выйшаў з ЦІПа 2 лютага 2021 года. 2 верасня 2021 года чарговы раз затрыманы за лагатып «Белсат» на старонках у сацсетках, адбываў адміністрацыйны арышт у наваполацкім ЦІПе — 15 сутак за рэпосты матэрыялаў тэлеканала, прызнанага экстрэмісцкім. Пасля вызвалення, рэктар ПДУ Алег Раманаў звольніў Віктара Якубава з універсітэта па палітычных матывах (фармальная прычына — знаходжанне пад арыштам, які цяпер трактуецца як прагул)[2]. Пад ціскам чарговых абвінавачанняў у канцы 2021 годзе выехаў на эміграцыю ў Польшчу.
На эміграцыі працягвае навуковую і грамадскую актыўнасць. У 2022—2025 гадах працаваў у навуковых праектах пры Варшаўскім універсітэце і Інстытуце гісторыі Польскай акадэміі навук.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны пытанням знешняй і ўнутранай палітыкі Вялікага Княства Літоўскага адносна тэрыторыі Інфлянтаў у 1582—1621 гадах. Займаецца пытаннямі ўзаемаадносін Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства з інфлянцкім насельніцтвам у справе ўсталявання кантролю над Інфлянтамі і Рыгай. Даследуе знешнюю палітыку Вялікага Княства Літоўскага адносна Інфлянтаў у кантэксце спроб стварэння персанальнай уніі паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй пад уладарствам Жыгімонта ІІІ Вазы. Вывучае ўплыў «інфлянцкага пытання» на сістэму арганізацыі войска, палітычнае і сацыяльна-эканамічнае жыццё Вялікага Княства Літоўскага ў канцы XVI — пачатку XVII ст.
Remove ads
Бібліяграфія
Выбраныя навуковыя артыкулы
- Якубаў, В. У. Узаемаадносіны ВКЛ і Польскага каралеўства ў дачыненні да Інфлянтаў 1582—1621 гг. / В. У. Якубаў // Studia Historica Europae Orientalis. — Мінск, 2008. — Вып. 1. — С. 116—131.
- Якубаў, В. У. «Жаўнерскае свавольства» на тэрыторыі ВКЛ у 1600—1604 гг. / В. У. Якубаў // Беларускі гістарычны часопіс. — 2011. — № 1. — С. 9-14.
- Пратэстантызм у Полацкім ваяводстве ў другой палове XVI ― першай палове XVII стагоддзя / В. У. Якубаў // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2012. ― № 1. ― С. 38―43.
- Інфлянцкая кампанія войска Вялікага Княства Літоўскага 1608―1609 гадоў / В. У. Якубаў // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2013. ― № 9. — С. 48―53.
- Дзвінскі гандль і яго падаткаабкладанне ў пачатку XVII стагоддзя / В. У. Якубаў // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2016. ― № 9. ― С. 83―91.
- Якубаў, В. У. Магнатэрыя ВКЛ у ракашовых падзеях 1606—1609 гг. // В. У. Якубаў. — Вялікае Княства Літоўскае : палітыка эканоміка, культура: зб. навук. артыкулаў у 2 ч. Ч.1./ Нац. Акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі : уклад. А. А. Скеп’ян. — Мінск. Беларуская навука, 2017. — с. 253—269.
- Сацыяльны капітал у кліенцкай сетцы Льва Сапегі ў канцы XVI ― пачатку XVII ст. / В. У. Якубаў // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2020. ― № 1. ― С. 137―143.
- Якубаў, В. У. Інтэграцыйная палітыка кіруючых колаў ВКЛ адносна суб’ектаў былой Лівонскай канфедэрацыі ў XVI—XVIІ стст. // In the shadow of others. Belarusian-Latvian relations from the past to nowadays / Рэд. Міраслаў Янковяк і Кірыл Касцян. — Praha: Slovanskẏ ustav AV ČR a.v.v., 2022 — с. 67 — 84
- Якубаў В. У. Удзел Грамадзян ВКЛ у войску ІІ Ілжэдзмітрыя 1608—1610 г. // Przegąd Środkowo-Wschodni.- № 9, Warszawa, 2024. — s. 9-49
Манаграфіі і Вучэбна-метадычныя выданні
- Якубаў В. Барацьба Вялікага княства Літоўскага за Інфлянты ў канцы XVI — пачатку XVII ст. — Вільня: Ciklonas, 2024. — 348 с.
- Гісторыя Беларусі: вучэб.-метад. компл. / І. А. Бортнік, В. У. Якубаў. — Наваполацк: ПДУ, 2011. — 355 с.
- Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны): учеб.-метод. компл. / В. В. Якубов. — Новополоцк: ПГУ, 2015. — 103 с.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads