Віленскі дыстрыкт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віленскі дыстрыкт — дыстрыкт (акруга) евангелічна-рэфармацкай царквы на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, а пасля Расійскай імперыі. Уваходзіла ў склад Літоўскай правінцыі.
Вышэйшым органам дыстрыкта быў партыкулярны сінод, у рабоце якога ўдзельнічалі духоўныя і свецкія асобы. Кіраваўся сіньёрам віленскім[1], у ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя суперінтэндантам[2].
Віленскі дыстрыкт складаўся з грамад Вільні, Трокаў, Ашмянаў, Ліды, Браслава і іншых гарадоў і мястэчак Беларусі і часткова Літвы[3][4].
У канцы XVI—XVII стагоддзі Віленскі евангелічна-рэфармацкі збор 4 разы (у 1591, 1611, 1639, 1682) зведаў пагромы, арганізаваныя езуітамі. У 1611 годзе быў цалкам спалены архіў евангелічна-рэфармацкага сінода[5].
Каля 1716 года ў дыстрыкце дзейнічалі зборы ў Вільні (кафедральны збор, рэзідэнцыя суперінтэнданта), Сярэі, Жупранах, Шылянах, Лебедзеве, Промежы, Дубінках. У чатырох апошніх зборах не было пастаянных пастыраў, а ў зборы ў Дубінках набажэнствы ўжо наогул не праводзіліся[6].
У 1815 годзе да дыстрыкта належалі прыходы ў Вільні, Новым Месце, Дзявалтаве[7].
У 1830—1835 гадах у Вільні па праекце Караля Падчашынскага пабудаваны новы евангелічна-рэфармацкі збор.
У 1886 годзе ў сувязі з адначасовай смерцю суперінтэнданта Мандзялёўскага і віцэ-суперінтэнданта Кавельмахера да Віленскага дыстрыкта быў часова далучаны Беларускі, але знаходзіўся ў яго складзе аж да пачатку ХХ стагоддзя[2].
Remove ads
Зноскі
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 117-118. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Канфесіі на Беларусі (к. XVIII — ХХ ст.) / В. В. Грыгор’ева, У. М. Завальнюк, У. І. Навіцкі, А. М. Філатава; Навук. рэд. У. І. Навіцкі.. — Мн.: ВП «Экаперспектыва», 1998. — 340 с. — ISBN 985-6102-17-0.
- Грыцкевіч А. П. Дзейнасць Віленскага сінода рэфармацкіх абшчынаў у ВКЛ // Беларусіка «440 год рэфармацыі ў Беларусі»: Матэрыялы міжнар. навук. канф. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995. — Вып. 4 — С. 357—366 — с. 359.
- Поляк Н. А.. Канфесійная сітуацыя на землях Беларусі ў канцы XVII — пачатку XVIII стст. на прыкладзе праваслаўных і пратэстантаў: прававыаспект(недаступная спасылка). // Зборнік матэрыялаў міжнароднай навуковай канферэнцыі прысвечанай 75-ці годдзю доктара юрыдычных навук, прафесара Сокала Сцяпана Фёдаравіча 24-25.11.2017 г. Мінск-Гродна БІП — 2018—201 с. — С. 133—144
- Дзмітрый Караў. Езуіты // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Wojciech Kriegseisen. Ewangelicy Polscy i Litewscy w Epoce Saskiej (1696 - 1763): sytuacja prawna, organizacja i stosunki mie̜dzywyznaniowe. — Warszawa: Semper, 1996. — С. 100. — 306 с. — ISBN 978-83-86951-06-2.
- Cherner E., Słownik biograficzny duchownych ewangelicko-reformowanych…, s. 393.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads