Сярэя

мястэчка ў Літве From Wikipedia, the free encyclopedia

Сярэяmap
Remove ads

Сярэя[1], таксама Сейры́яй[2] (літ.: Seirijai) — мястэчка ў Лаздзейскім раёне Аліцкага павета Літвы. Цэнтр Сярэйскай сянюніі. Месціцца за 20 км на ўсход ад Лаздзеі.

Хуткія факты Краіна, Павет ...
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Сярэя ўпамінаецца ў XVI ст. У гэты час яна ўваходзіла ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.

У 1537 годзе ў Сярэі пабудавалі кальвінскі збор.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Сярэя апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Герцагства Варшаўскага, з 1815 года ў Царстве Польскім, залежным ад Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Сувалкаўскай губерні.

Станам на 1827 год у Сярэі 279 будынкаў, на 1880 год — 215.

За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Сярэю занялі войскі Германскай імперыі.

Найноўшы час

Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж Польшчай і Літвой у 1919 годзе Сярэя апынулася ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1827 год — 1909 чал.; 1880 год — 1094 чал.[3]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 788 чал.

Славутасці

  • Касцёл Маці Божай Шкаплернай (1584)

Страчаная спадчына

  • Сінагога (XIX ст.)

Вядомыя асобы

  • Антанас Жмуйдзінавічус (1876—1996) — літоўскі мастак-жывапісец.
  • Якаў Робінсан[ru] (1889—1977) — юрыст, спецыяліст па міжнародным праве, публіцыст.
  • Бронюс Казіс Балуціс[lt] (1880—1967) — літоўскі дыпламат.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads