Віталь Іванавіч Бубновіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віталь Іванавіч Бубновіч (нар. 12 лістапада 1974, Гродна) — беларускі стралок, чэмпіён Еўрапейскіх гульняў, прызёр чэмпіянатаў Еўропы.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1974 годзе ў Гродне. У 2004 годзе прыняў удзел у Алімпійскіх гульнях у Афінах, дзе стаў 24-м у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі лежачы з 10 м, і 33-м у стральбе з малакалібернай вінтоўкі з трох палажэнняў з 50 м. У 2008 годзе прыняў удзел у Алімпійскіх гульнях у Пекіне, дзе стаў 18-м у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі лежачы з 10 м, і 29-м у стральбе з малакалібернай вінтоўкі з трох палажэнняў з 50 м. У 2012 годзе прыняў удзел у Алімпійскіх гульнях у Лондане, дзе стаў 11-м у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі лежачы з 10 м, і 17-м у стральбе з малакалібернай вінтоўкі з трох палажэнняў з 50 м. У 2013 годзе заваяваў сярэбраны і два бронзавыя медалі чэмпіянату Еўропы. У 2015 годзе стаў чэмпіёнам Еўрапейскіх гульняў.
Remove ads
Палітычныя погляды
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[1][2].
Зноскі
- Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads