Віталь Дзмітрыевіч Савіцкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віталь Дзмітрыевіч Савіцкі (6 снежня 1935, в. Добасна, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць — 17 снежня 2016) — беларускі пісьменнік.

Хуткія факты Віталь Дзмітрыевіч Савіцкі, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 6 снежня 1935 года ў в. Добасна Кіраўскага раёна. Пасля заканчэння сямігодкі вучыўся ў школе фабрычна-заводскага навучэння і нейкі час працаваў трактарыстам у Карэліі. Затым зноў вучыўся ў школе. У 1954 годзе прызваны ў армію. Два гады служыў у вучэбна-танкавым батальёне курсантам, сяржантам. У 1956 г. паступіў ва Ульянаўскае танкавае вучылішча, якое скончыў у 1959 г. з адзнакай. Афіцэрскую службу праходзіў у Мар’інай Горцы ў якасці камандзіра ўзвода, потым роты[1].

Звольніўшыся ў запас па стану здароўя, працаваў на меліярацыйных аб’ектах у Бялыніцкім і Пухавіцкім раёнах, затым — на прадпрыемствах Віцебска[1].

Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[2]

З 1970 г. жыве ў роднай вёсцы[1].

Remove ads

Творчасць

Вёў актыўную выхаваўчую работу ў час шматлікіх сустрэч у школах, бібліятэках, клубах раёна. Друкавацца пачаў у 1955 г. у армейскай перыёдыцы. Большасць сваіх твораў піша на рускай мове. Аўтар вершаў, апавяданняў, нарысаў у часопісах «Советский воин», «Старшина, сержант», «Нёман», «Маладосць», «Мастацкая літаратура», «Юнацтва» і іншыя. Выступае ў друку таксама як паэт[1].

Бібліяграфія

  • «Радасць зямлі» (1987)
  • «Опаленныя всходы» (1989)

Зноскі

  1. Таленты ад роднай зямлi. catalog.library.mogilev.by. Праверана 6 студзеня 2024.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads