Гарадзейка

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гарадзе́йка — рака ў Стаўбцоўскім і Нясвіжскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Уша (басейн Нёмана).

Хуткія факты Гарадзейка, Характарыстыка ...
Remove ads

Назва

Корань Gard- у літоўскіх гідронімах Gardinas, Gardena, Garduva, Gardė, Gard-upis, латышскіх Gard-upe, Gardena, Gardauņa[1]. На Верхнім Павоччы той жа корань Gard- у балцкім гідроніме Гардата́ (з прытокам Аката́ з такім жа балцкім гідранімічным суфіксам -at-)[2].

Канчатак -ейка часта прысутны на месцы ранейшага балцкага -ēja (як у падняпроўскіх гідронімах Вядзейка — Vedēja, Мярэйка — Merēja, Рыпейка — Rupēja)[3].

Балцкі гідранімічны корань Gard- звязаны з індаеўрапейскім *gherd- «ахопліваць; агароджваць» (ад карацейшага *gher- «хапаць, абдымаць»)[4]. Ад яго таксама і праславянскае *gordъ «горад (агароджанае месца)», літоўскае gardas «загарода (для свойскай жывёлы)».

Назвы Гарадзея, Горадзен з таго ж семантычнага шэрагу, што і балцкія гідронімы тыпу Жлобін, Гамея (> Гамяюк), якія ўрэшце да каранёў *gleb(h)- «сціскаць», *gem- «хапаць, сціскаць». Назвы такога тыпу адлюстроўваюць канфігурацыйныя асаблівасці адпаведнай ракі ці возера[5].

Remove ads

Гідраграфія

Даўжыня ракі 10 км. Плошча вадазбору 53 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 .

Пачынаецца на ўсходзе ад вёскі Новая Вёска Стаўбцоўскага раёна, цячэ праз гарадскі пасёлак Гарадзея, упадае ва Ушу на ўсходзе ад вёскі Студзёнкі Нясвіжскага раёна.

Ад вусця на працягу 1 км каналізаваная. Паміж вёскамі Новая Вёска і Вялікі Двор Стаўбцоўскага раёна на рацэ сажалка.

Зноскі

  1. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 106—107.
  2. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. III // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1998. С. 293.
  3. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 165, 178, 195, 206.
  4. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 442, 444.
  5. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 118.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads